свіння́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. свіння́ сві́нні
свінні́
Р. свінні́ свіне́й
Д. свінні́ сві́нням
В. свінню́ свіне́й
Т. свіннёй
свіннёю
сві́ннямі
М. свінні́ сві́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).

С. ты, а не чалавек.

3. перан. Пра бруднага, неахайнага чалавека.

◊

Падлажыць свінню каму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

○

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.

|| прым. свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіння́ ж., прям., перен. свинья́;

○ дзі́кая с. — ди́кий каба́н; вепрь;

◊ падлажы́ць ~нню́ — подложи́ть свинью́;

зна́цца (разбіра́цца), як с. на саладзі́нах — понима́ть (разбира́ться) как свинья́ в апельси́нах;

каб ~нні́ ро́гі, не сышла́ б з даро́гі — посл. ка́бы свинье́ рога́, всех бы со све́ту сжила́;

~нні́ не да парася́т, калі́ яе́ сма́ляць — посл. свинье́ не до порося́т, когда́ её паля́т;

пасадзі́ ~нню́ за стол — яна́ і но́гі на стол — посл. посади́ свинью́ за стол — она́ и но́ги на стол;

гусь ~нні́ не тава́рыш — посл. гусь свинье́ не това́рищ;

сы́паць пе́рлы (бі́сер) пе́рад ~ння́мі — погов. мета́ть би́сер пе́ред сви́ньями;

лі́шняга і ~нні не яду́ць — погов. ли́шнего и сви́ньи не едя́т;

не дай бог ~нні́ рог — посл. бодли́вой коро́ве бог рог не даёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свіння́, ‑і; мн. свінні, свіней; ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння; самка гэтай жывёліны. Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра бруднага, неахайнага чалавека. На погляд мой, Ты [Вавіла] змог бы праз гадзіну стаць Свіння свіннёй. Корбан. // Нявыхаваны, грубы, некультурны чалавек. Пасадзі свінню за стол — яна і ногі на стол. Прыказка.

3. перан. Разм. Чалавек, які незаслужана робіць каму‑н. непрыемнасці; няўдзячны чалавек. [Максім:] — За каго ты [Паліна] мяне лічыш, свіння ты гэткая? Шамякін. — Што, пагаварыла ўчора на мяне абы-чаго? Я думаў, што ты разумная, аж ты свіння. — Сак сказаў гэтыя словы, пазіраючы Галі ў самыя вочы, у душу, можна сказаць. Ермаловіч.

4. у знач. прысл. свіннёй. Уст. Парадак пастраення войск у выглядзе кліна. Рыцарскія войскі рухаліся свіннёй.

•••

Іаркшырскія свінні — парода свіней, якая характарызуецца хуткім ростам, вялікай вагой і пладавітасцю.

Марская свіння — млекакормячая жывёла сямейства дэльфінавых.

Падлажыць (падсунуць) свінню гл. падлажыць.

Як свінні сядло (падыходзіць) гл. сядло.

Як свіння (напіцца, набрацца) — без разбору, многа выпіць гарэлкі, віна.

Як свіння на саладзінах (знацца, разбірацца) — зусім не разбірацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СВІННЯ́ свойская,

парнакапытная няжвачная жывёла сям. свіных. Паходзіць ад розных падвідаў дзіка (еўрап., азіяцкага). Прыручана ў 5—3-м тыс. да н.э. ва Усх. Азіі і некат. раёнах Еўропы (Міжземнамор’е, Прыбалтыка). У культ. парод захаваліся некат. біял. асаблівасці дзікіх продкаў — востры слых, тонкі нюх, слабы зрок, здольнасць добра плаваць; павялічыліся пладавітасць і здольнасці да хуткага росту і тлушчаадкладання. Пароды С. паводле кірункаў прадукцыйнасці падзяляюцца на групы: мясную, мяса-сальную і беконную.

Жывёла цяжкага, грубага целаскладу. Морда падоўжаная, з кароткім, рухомым хабатком, які заканчваецца «пятачком». Зубоў 44, у т. л. 4 добра развітыя клыкі. Канечнасці чатырохпальцыя. Вымя мае 14 саскоў, размешчаных у 2 рады. Валасяное покрыва рэдкае, грубае, у асн. шчаціна. Страўнік просты. Усёедная. Жыве 15—20 гадоў, тэрмін прамысл. выкарыстання 2—3 (да-4) гады. Адрозніваецца пладавітасцю (за 2 гады 4—5 апаросаў па 8—12 парасят), скараспеласцю (жывая маса маладняку ў 6—7 мес да 100 кг), высокім забойным выхадам мясной прадукцыі (70—85%), эфектыўным выкарыстаннем кармоў. Гл. таксама Свінагадоўля.

т. 14, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свіння́ ж.

1. заал. Schwein n -(e)s, -e; Sau f -, Säue (самка);

2. разм. (неахайны) Dréckfink m -en, -en, Schmútzfink m, Férkel n -s, -;

3. разм. (подлы чалавек) Schwein n, Lump m -en, -en;

◊

падкла́сці каму-н. свінню́ разм. j-m ein Bein stéllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Свіння́ 1 ‘парнакапытная млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 2), свіня́ ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Цых.) свінья́ ‘тс’ (ТС). Укр. свиня, рус. свинья́, ст.-рус. свинья, польск. świnia, в.-луж. swinjo, н.-луж. swinja, чэш. svině, славац. sviňa, серб.-харв. сви́ња, славен. svínja, балг. свиня́, макед. свиња. Прасл. *svinьja, дэрыват ад прыметніка ж. р. *svini < прасл. *svinъ (гл. свіны), якому адпавядае лац. suīnus ‘свіны, свінячы’. Паводле Крэтава (Этимология–1994–1996), адбылася падвойная субстантывацыя: спачатку прыметніка *svinъ, ад якога пры дапамозе суф. ‑ьj‑ утвораны прыметнік свин‑ьj‑, субстантывацыя якога ў ж. р. дала назоўнік свинья. Гл. Фасмер, 3, 579; Слаўскі, SP, 1 , 84; Шустар-Шэўц, 1387–1388; Борысь, 623; Сной₁, 624; БЕР, 6, 551. Агляд апошніх меркаванняў гл. Жураўлёў, Язык и миф, 383–384.

Свіння́ 2 ‘скляпенне ў печы’ (Мат. Маг. 2, Мат. Гом.), свы́нка, свэ́нка ‘частка дымахода паміж чалеснікамі і комінам’ (Сл. Брэс., Шушк.). Відавочна, ад свіння 1, параўн. рус. дыял. свинья́ ‘частка дымахода на гары, якая злучае печ з комінам’, інакш бо́ров, бо напамінае ляжачую свінню, параўн. таксама кабыла 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзікая свіння, гл. Дзік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Свіння свойская 2/89, 183, 233; 9/442, 443

- » - латвійская белая 9/328—329 (укл.)

- » - літоўская белая 9/328—329 (укл.)

- » - украінская стэпавая белая 9/328—329 (укл.)

- » - эстонская беконная 9/328—329 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская чорна-рабая свіння 1/113; 2/233; 8/110; 9/328—329 (укл.), 442, 443, 471; 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)