святкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак., што і без дап.

Адзначаць свята або якую-н. падзею, знамянальны дзень.

С.

Новы год.

С. юбілей пісьменніка.

|| зак. адсвяткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. святкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святкава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. святку́ю святку́ем
2-я ас. святку́еш святку́еце
3-я ас. святку́е святку́юць
Прошлы час
м. святкава́ў святкава́лі
ж. святкава́ла
н. святкава́ла
Загадны лад
2-я ас. святку́й святку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час святку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

святкава́ць несов. пра́здновать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

святкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Адзначаць, спраўляць свята (у 1 знач.); урачыста адзначаць якую‑н. падзею, які‑н. знамянальны дзень. Святкаваць Новы год. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі. Грахоўскі. У Мядзведзічах святкавалі зімняга Міколу. Крапіва. // Арганізоўваць банкет і пад., весяліцца з прычыны якой‑н. падзеі. [Максім:] — Праўда, святкаваць наваселле думаў крыху пазней, калі ў хаце ўсё да ладу будзе прыведзена. Шамякін.

•••

Святкаваць перамогу — браць верх над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святкава́ць fiern vt; fstlich beghen*, ine Fier beghen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адсвяткава́ць гл. святкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́ем, -су́еце, -су́юць; -су́й; незак.

Святкаваць шабас.

Яўрэі шабасавалі звычайна па корчмах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літа́ўры, -аў, адз. -а, -ы, ж.

Ударны музычны інструмент у выглядзе двух паўшар’яў, абцягнутых скурай.

Біць у літаўрысвяткаваць перамогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Скончыць святкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Пачаць святкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)