Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сачаві́ца, -ы, ж.
Аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых, а таксама круглае зерне гэтай расліны.
|| прым.сачаві́чны, -ая, -ае.
С. суп (прыгатаваны з насення сачавіцы).
◊
(Прадацца) за сачавічную поліўку (кніжн., пагард.) — здрадзіць чаму-н. важнаму з-за дробязнай выгады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сачаві́цаж., с.-х. чечеви́ца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сачаві́ца, ‑ы, ж.
1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура.
2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца ў ежу.
3. Устарэлая назва аптычнай лінзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сачавіца 2/37; 4/562; 9/393
- » - буйнанасенная 9/393 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САЧАВІ́ЦА, сачыўка (Lens),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Зах. Азіі, Паўд. Еўропе. У культуры — С. харчовая, або звычайная (L. culinaris), вядомая з неаліту. Вырошчваецца ва ўсіх земляробчых раёнах, акрамя Аўстраліі і Паўн. Амерыкі. У Расіі — з 14 ст.
С. харчовая — аднагадовая травяністая расліна выш. 20—75 см. Сцёблы баразнаватыя, прамыя або ўзыходныя. Лісце складанае, парнаперыстае, з вусікамі. Кветкі белыя, ружовыя, фіялетавыя, у пазухах лісця. Плод — боб. Насенне мае да 35% бялку, каля 60% крухмалу, да 2,5% алею. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці бялковых прэпаратаў, каўбас, кансерваў, кандытарскіх вырабаў. Салома і мякіна — корм ’для жывёл. Харч., кармавая расліна.