сачаві́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сачаві́ца
Р. сачаві́цы
Д. сачаві́цы
В. сачаві́цу
Т. сачаві́цай
сачаві́цаю
М. сачаві́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сачаві́ца, -ы, ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых, а таксама круглае зерне гэтай расліны.

|| прым. сачаві́чны, -ая, -ае.

С. суп (прыгатаваны з насення сачавіцы).

(Прадацца) за сачавічную поліўку (кніжн., пагард.) — здрадзіць чаму-н. важнаму з-за дробязнай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сачаві́ца ж., с.-х. чечеви́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сачаві́ца, ‑ы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура.

2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца ў ежу.

3. Устарэлая назва аптычнай лінзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сачаві́ца ’аднагадовая травяністая расліна сямейства матыльковых; старажытная зернебабовая культура’. Укр. сочеви́ця, рус. чечеви́ца, дыял. сочеви́ца, ст.-рус. сочевица, сочиво ’тс’, польск. soczewica, чэш. sočovicě, ст.-чэш. sočovicě, славац. šošovica, šošovica, серб.-харв. со̏чи̑во ’тс’. Паўн.-прасл. *sočevica. Звязана з сок (гл.), рус. сочиво ’сок, малако з сямян’, ст.-рус. сочиво. Параўн. в.-луж. sokaсачавіца’, н.-луж. sok ’тс’ (Міклашыч, 313; Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 355). Інакш Махэк₂, 106, які разглядае славянскае слова як складанае: другая частка ‑vica роднаснае лац. vicia ’віка’, а першая ўзыходзіць да і.-е. kiko‑ (параўн. ст.-прус. keckers ’гарох’), якая на славянскай глебе падверглася розным зменам. Гл. Борысь, 566; Шустар-Шэўц, 2, 1332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сачы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тое, што і сачавіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сачы́ўка ж., см. сачаві́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чечеви́цаI с.-х. сачаві́ца, -цы ж., сачы́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сачы́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Тое, што і сачавіца. [Іван Сцяпанавіч:] — Паводле колькасці бялку, а таксама вугляводаў сачыўка стаіць вышэй гароху і фасолі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зернебабо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які дае плады ў выглядзе бабоў, што выкарыстоўваюцца як прадукт харчавання. Зернебабовыя культуры. // у знач. наз. зернебабо́выя, ‑ых. Сельскагаспадарчыя расліны сямейства бабовых, напрыклад: гарох, фасоля, сачавіца і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)