саты́рыка-гераі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саты́рыка-гераі́чны саты́рыка-гераі́чная саты́рыка-гераі́чнае саты́рыка-гераі́чныя
Р. саты́рыка-гераі́чнага саты́рыка-гераі́чнай
саты́рыка-гераі́чнае
саты́рыка-гераі́чнага саты́рыка-гераі́чных
Д. саты́рыка-гераі́чнаму саты́рыка-гераі́чнай саты́рыка-гераі́чнаму саты́рыка-гераі́чным
В. саты́рыка-гераі́чны (неадуш.)
саты́рыка-гераі́чнага (адуш.)
саты́рыка-гераі́чную саты́рыка-гераі́чнае саты́рыка-гераі́чныя (неадуш.)
саты́рыка-гераі́чных (адуш.)
Т. саты́рыка-гераі́чным саты́рыка-гераі́чнай
саты́рыка-гераі́чнаю
саты́рыка-гераі́чным саты́рыка-гераі́чнымі
М. саты́рыка-гераі́чным саты́рыка-гераі́чнай саты́рыка-гераі́чным саты́рыка-гераі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саты́рыка-гумарысты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. саты́рыка-гумарысты́чны саты́рыка-гумарысты́чная саты́рыка-гумарысты́чнае саты́рыка-гумарысты́чныя
Р. саты́рыка-гумарысты́чнага саты́рыка-гумарысты́чнай
саты́рыка-гумарысты́чнае
саты́рыка-гумарысты́чнага саты́рыка-гумарысты́чных
Д. саты́рыка-гумарысты́чнаму саты́рыка-гумарысты́чнай саты́рыка-гумарысты́чнаму саты́рыка-гумарысты́чным
В. саты́рыка-гумарысты́чны (неадуш.)
саты́рыка-гумарысты́чнага (адуш.)
саты́рыка-гумарысты́чную саты́рыка-гумарысты́чнае саты́рыка-гумарысты́чныя (неадуш.)
саты́рыка-гумарысты́чных (адуш.)
Т. саты́рыка-гумарысты́чным саты́рыка-гумарысты́чнай
саты́рыка-гумарысты́чнаю
саты́рыка-гумарысты́чным саты́рыка-гумарысты́чнымі
М. саты́рыка-гумарысты́чным саты́рыка-гумарысты́чнай саты́рыка-гумарысты́чным саты́рыка-гумарысты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

саты́рык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саты́рык саты́рыкі
Р. саты́рыка саты́рыкаў
Д. саты́рыку саты́рыкам
В. саты́рыка саты́рыкаў
Т. саты́рыкам саты́рыкамі
М. саты́рыку саты́рыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фарс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тэатральная п’еса лёгкага, сатырыка-гумарыстычнага зместу.

2. перан. Нешта ганебнае, цынічнае.

Пусты ф.

|| прым. фа́рсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыдкасло́ўе, ‑я, н.

Брыдкія, непрыстойныя словы, выразы; лаянка. Гультайства, брыдкаслоўе, п’янства — усё гэта трапляла ў поле зроку сатырыка. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саты́рык, ‑а, м.

Пісьменнік, аўтар сатыр; прадстаўнік сатырычнага напрамку ў якім‑н. відзе мастацтва. К. Крапіва, выступаючы ў ролі драматурга, шмат у чым заставаўся верным свайму таленту бытапісальніка і сатырыка. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІ́ЦЕБСКІ ТЭА́ТР РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ САТЫ́РЫ, Віцебскі тэрэўсат,

агітацыйна-прапагандысцкі тэатр мініяцюр у 1919—20. Створаны па ініцыятыве паэта-сатырыка «Вокнаў РОСТА» Віцебска М.​Пустыніна. Кіраўнік М.​Разумны. Спектаклі ставіў і рэж. А.​Сумарокаў, афармляў мастак М.​Шагал. У праграме — аднаактовыя агітп’есы, сатыр. сцэнкі на міжнар. тэмы, палітсатыры, пародыі, куплеты, частушкі, інсцэніраваныя плакаты «Вокнаў РОСТА» (т.зв. тантамарэскі, ці жывыя плакаты), дэкламацыі, танцы, харавыя выступленні, паказы Пятрушкі з жывымі акцёрамі-лялькамі. Тэатр выступаў пераважна на канцэртах-мітынгах для рабочых і чырвонаармейцаў. У 1920 асн. склад трупы пераведзены ў Маскву, дзе на яго аснове створаны Маскоўскі т-р рэв. сатыры.

т. 4, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ГАДА (сапр. Лагадзінскі Валянцін Канстанцінавіч; 27.5.1913, с. Сцяпаны Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 10.1.1991),

украінскі паэт. Вучыўся ў Днепрапятроўскім ун-це (1938—41). Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Красавік» (1953), «Натхненне» (1960), «Бурлівая плынь» (1963), «Кліча зямля» (1983), сатырыка-гумарыстычных твораў «Што пасееш, тое і пажнеш» (1955), «Гарачая завіўка» (1968), «Вымушаная пасадка» (1982), камедыі «Заечая пазіцыя» (1959) і інш. Пераклаў на ўкр. мову шэраг твораў Н.​Гілевіча, У.​Корбана. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Э.​Валасевіч, Р.​Няхай, Я.​Тачыла, В.​Шымук.

Тв.:

Гумор, сатира, лірика. Київ. 1983;

Рус. пер. — За нашими Карпатами. М., 1954.

В.​А.​Чабаненка.

т. 9, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫЛІНСКА́ЙТЭ ((Žilinskaité) Вітаўтэ) (н. 13.12.1930, г. Каўнас, Літва),

літоўская пісьменніца. Засл. дз. культ. Літвы (1980). Скончыла Вільнюскі ун-т (1955). У кнігах апавяданняў, фельетонаў, літ. пародый «Не з першага погляду» (1962), «Анёл над горадам» (1967), «Парадоксы» (1973), «Карціна» (1981), «Дурман» (1984) і інш. высмейвае заганнасць маральна-быт. і грамадскіх з’яў жыцця, адзначае складанасць і супярэчлівасць праблем сучаснай цывілізацыі. Сатырыка-гумарыстычным творам уласцівы неверагодныя кантрасты, гіпербалы, парадоксы, іронія. За дакумент. аповесць «Мая нянавісць мацнейшая» (1964) і лепшыя творы сатыры і гумару Дзярж. прэмія Літвы 1972. Аўтар казак і п’ес для дзяцей, пабудаваных на фантастыцы і ўмоўнасцях (кн. «Робат і матылёк», 1978, Дзярж. прэмія Літвы 1979, «Ледзяная фея», 1979, «Падарожжа ў Тандадрыку», 1984, і інш.). На бел. мову асобныя творы Ж. пераклалі М.​Базарэвіч, У.​Казбярук.

т. 6, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́РЫНЬШ ((Zariņš) Маргерс) (н. 24.5.1910, г.п. Яўнпіебалга, Латвія),

латышскі кампазітар, пісьменнік. Нар. арт. СССР (1970). У 1929—33 вучыўся ў Латв. кансерваторыі. У 1940—50 муз. кіраўнік Маст. т-ра імя Я.​Райніса ў Рызе. У муз. творчасці пераважае тэатр. стыхія, парадыйна-сатыр. вобразнасць, з 1960-х г. — рысы неакласіцызму. Сярод муз. твораў: оперы «Да новага берага» (1955), «Зялёны млын» (1958), «Опера жабракоў» (1964), «Цуд св. Маўрыкія» (опера-балет, 1975), «Опера на плошчы» (1970); араторыі «Валміерскія героі» (1950), «Махагоні» (1965); канцэрты для аргана і камернага арк. Concerte innocente (1969), Concerto triptichon (1972); вак. творы, хары, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар літ.-маст. твораў, у т. л. сатырыка-фантаст. рамана «Фальшывы Фауст, або Перапрацаваная і дапоўненая кулінарная кніга» (1973), «Містэрыі і хэпенінгі» (1975), зб. апавяданняў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Латвіі 1958. На бел. мову асобныя літ. творы З. пераклаў А.​Марціновіч.

Тв.:

Рус. пер. — Оптимистическая энциклопедия жизни. Л., 1986;

Календарь капельмейстера Коциня: Роман, повесть. М., 1987.

Літ.:

Курышева Т.А. Маргер Заринь. М., 1980.

т. 6, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)