сарамата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сарамата́
Р. сараматы́
Д. сарамаце́
В. сарамату́
Т. сарамато́й
сарамато́ю
М. сарамаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сарамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (разм.).

1. Сорам, ганьба.

С. якая!

Нельга ж так гаварыць.

2. Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны.

Не мець ніякай сараматы так рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарамата́ ж., разг. срамота́, стыд м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарамата́, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

Разм.

1. Сорам, ганьба. [Ахрэм:] — Вунь бачыш?.. Новы старшыня ў сані ўпрогся, сарамата якая! Краўчанка.

2. Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны, учынкі. Страціць сарамату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамата́ ж. Scham f -, Schnde f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціць ’дакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

срамота́ ж., разг. сарамата́, -ты́ ж., со́рам, -му м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sromota

ж. уст. сорам; сарамата; ганьба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Абнагаце́ць ’абяднець, агаліцца’ (Гарэц., Др.-Падб.) < нагата (гл.). Параўн. ст.-рус. соромити і серб.-харв. срамо̀тити (< прасл. sormotaсарамата’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

срам м.

1. со́рам, -му м., сарамата́, -ты́ ж.;

2. в знач. сказ. срам смотре́ть со́рам глядзе́ць;

стыд и срам со́рам і га́ньба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)