санато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. санато́рыя санато́рыі
Р. санато́рыі санато́рыяў
Д. санато́рыі санато́рыям
В. санато́рыю санато́рыі
Т. санато́рыяй
санато́рыяю
санато́рыямі
М. санато́рыі санато́рыях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

санато́рыя, ‑і, ж.

Уст. Санаторый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буды́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне.

Будынкі санаторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санато́рый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. санато́рый санато́рыі
Р. санато́рыя санато́рыяў
Д. санато́рыю санато́рыям
В. санато́рый санато́рыі
Т. санато́рыем санато́рыямі
М. санато́рыі санато́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ура́ч, ‑а, м.

Асоба з вышэйшай медыцынскай адукацыяй; доктар. Зубны урач. Санітарны урач. Урач-тэрапеўт. Участковы урач. Галоўны урач санаторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Дакумент на права лячэння і харчавання на курорце, звычайна з забеспячэннем жылплошчай за межамі санаторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санато́рый, ‑я, м.

Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя. Хомчанка.

[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

1. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Палепшыцца, змяніцца на лепшае.

Справы паправіліся.

3. Стаць здаравейшым; памажнець.

П. пасля санаторыя.

|| незак. папраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 і 3 знач.).

Пайшло на папраўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sanatorium

[,sænəˈtɔriəm]

n., pl. -riums, -ria

1) санато́рыя f.

2) куро́рт -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sanitarium

[,sænəˈteriəm]

n., pl. -iums, -ia

1) санато́рыя f.

2) куро́рт -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)