Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Салтанаўка (в., Чачэрскі р-н) 7/532
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДА-ЛЮ́ШАЎСКАЯ,
вёска ў Беларусі, у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пн ад г. Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст.Салтанаўка. 745 ж., 272 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕЎКА,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на Пн ад г. Буда-Кашалёва, 80 км ад Гомеля, 26 км ад чыг. ст.Салтанаўка. 404 ж., 158 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Ціт Парфенавіч) (31.3.1907, в.Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦК,
рабочы пасёлак у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. За 28 км ад Рагачова, 80 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст.Салтанаўка на лініі Жлобін—Гомель. 700 ж. (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Утвораны 12.1.1960 з пасёлка торфапрадпрыемства «Беліцкае», які існаваў з 1948. У 1970 — 1,2 тыс.ж. У Беліцку торфапрадпрыемства. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАВА,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Да 1939 наз. Святое. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 29 км на У ад г. Жлобін, 78 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст.Салтанаўка. 1147 ж., 428 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і камунальнага сельскага унітарнага прадпрыемства. За 40 км на ПдУ ад г. Жлобін, 67 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст.Салтанаўка. 1132 ж., 486 двароў (2000). Спіртзавод. Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Усясвяцкая царква (1902).