сайт, -а, мн. -ы, -аў, м.

Група старонак у сетцы Інтэрнэт, звязаных агульным імем, тэматыкай і сістэмай навігацыі.

Знайсці патрэбныя звесткі на сайце.

Стваральнік сайтаў.

|| прым. са́йтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́йт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. са́йт са́йты
Р. са́йта са́йтаў
Д. са́йту са́йтам
В. са́йт са́йты
Т. са́йтам са́йтамі
М. са́йце са́йтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сайт м. сайт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САЙТ (ад англ. site месцазнаходжанне) у генетыцы, участак нуклеатыднай паслядоўнасці ў малекуле ДНК, здольны да мутацыі. Кожны С. адпавядае пэўнай пары нуклеатыдаў у двухланцужковай малекуле ДНК ці аднаму нуклеатыду ў вірусаў, якія ўтрымліваюць генет. матэрыял у адной нітцы ДНК або РНК. У біяхіміі С. — участак амінакіслотнай паслядоўнасці ў малекуле бялку.

Р.​Г.​Заяц.

т. 14, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЙТ,

электронная публікацыя ў сусветнай інфарм. прасторы WWW (ці Web, скар. ад англ. World Wide Web сусветная павуціна), даступная карыстальнікам Інтэрнета. Уяўляе сабой сукупнасць тэматычна звязаных Web-старонак, якія адносяцца да аднаго аўтара, праблемы, установы, прадпрыемства ці інш. Бывае любога памеру і зместу (тэкст, графіка, анімацыя, гук, відэа і інш.). Размяшчаецца на вузлавым камп’ютэры з пастаянна дзеючай праграмай Web-сервер. Падрыхтоўка С. для распаўсюджвання ў Інтэрнеце ажыццяўляецца па спец. Web-тэхналогіі з выкарыстаннем мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў. Доступ да С. выконваецца па канкрэтным адрасе; пошук, прагляд, навігацыя па спасылках і раздрукаванне С. адбываюцца з дапамогай спец. праграм.

А.​І.​Боскіна, А.​В.​Нікіфараў.

т. 14, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сайт

(англ. site = месца)

месца ў сетцы Інтэрнэту, якое адводзіцца карыстальніку гэтай сеткі (асобе або ўстанове) для размяшчэння ў ім візуальнай інфармацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

веб-са́йт комп. вэб-са́йт, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вэб-са́йт, -а, М -йце, м.

Месца ў сістэме сеткі Інтэрнэт для размяшчэння матэрыялу пра каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вэб-сайт м., комп. веб-сайт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-са́йт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-са́йт інтэрнэ́т-са́йты
Р. інтэрнэ́т-са́йта інтэрнэ́т-са́йтаў
Д. інтэрнэ́т-са́йту інтэрнэ́т-са́йтам
В. інтэрнэ́т-са́йт інтэрнэ́т-са́йты
Т. інтэрнэ́т-са́йтам інтэрнэ́т-са́йтамі
М. інтэрнэ́т-са́йце інтэрнэ́т-са́йтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)