са́дніць, -ніць; безас.; незак. (разм.).

Пра шчымлівы, пякучы боль (пры раненні, апёку, раздражненні скуры і пад.).

Нага с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́дніць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. са́дню са́днім
2-я ас. са́дніш са́дніце
3-я ас. са́дніць са́дняць
Прошлы час
м. са́дніў са́днілі
ж. са́дніла
н. са́дніла
Дзеепрыслоўе
цяп. час са́днячы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

са́дніць несов., разг. са́днить, са́днеть;

мазо́ль с. — мозо́ль са́днит (са́днеет)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́дніць, ‑ніць; незак.

Разм. Шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.). Міколку, аднак, было не да смеху, бо.. вельмі садніла параненая шчака. Лынькоў. Нарэшце такі боль пачаў праходзіць, хоць яшчэ і садніла спаленая кіслатой дзясна. Чарнышэвіч. // перан. Пра душэўныя пакуты. Нешта садніла сэрца ў Ганны, настрой дурны навяваўся на яе. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́дніць ’шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заса́дніць, ‑іць; зак.

Пачаць садніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́дзець ’шчымець, пячы ад болю’ (Байк. і Некр., ТС; карэліц., Нар. сл.; навагр., Нар. словатв.; Сл. рэг. лекс.), садзе́ць ’тс’ (Байк. і Некр., Сцяшк. Сл.). З польск. sadzieć ’тс’, улічваючы націск і лінгвагеаграфію, якое да прасл. *saditi, гл. садзіць. Параўн. таксама садніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балець, смылець, шчымець; садніць (абл.) / ад холаду: заходзіцца; ныць, пячы, гарэць, калоць, ламаць, тузаць, развальвацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)