садзі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. саджу́ са́дзім
2-я ас. са́дзіш са́дзіце
3-я ас. са́дзіць са́дзяць
Прошлы час
м. садзі́ў садзі́лі
ж. садзі́ла
н. садзі́ла
Загадны лад
2-я ас. садзі́ садзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час са́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

садзі́ць, саджу́, са́дзіш, са́дзіць; незак.

1. каго-што. Запрашаць, дапамагаць або прымушаць заняць якое-н. месца.

С. дзяцей у зале.

С. пасажыраў на параход.

С. авіялайнер (весці на пасадку).

2. каго (што). Змяшчаць куды-н., прымушаючы што-н. рабіць, або знаходзіцца ў якім-н. стане; абмяжоўваць у чым-н.

С. каго-н. за станок.

С. у астрог.

С. квактуху.

С. на дыету.

3. што. Закопваць у зямлю або сеяць з мэтай вырошчвання.

С. бульбу.

С. сад.

4. што. Ставіць у гарачую печ, сушню для выпякання, сушэння.

С. пірагі ў печ.

5. што. Усоўваць, змяшчаць што-н. куды-н.

С. руку ў цеста.

С. фотакартку за рамку (разм.).

6. і без дап. Ужыв. для ўтварэння якога-н. энергічнага дзеяння (разм.).

С. калом па плоце.

С. з ружжа (страляць). З коміна садзіў чорны дым (валіў густымі клубамі).

7. каго-што. Глыбока ўвязнуўшы ў што-н. гразкае, даць завязнуць, засесці.

С. калёсы ў гразь.

8. што. Наносіць, прымацоўваць што-н. на якую-н. паверхню (разм.).

С. плямы.

С. латкі на штаны.

9. што. Марна траціць, расходаваць (разм.).

Няма чаго напрасна с. грошы.

На пасад садзіць

1) рыхтаваць месца і садзіць на покуце — падчас вяселля;

2) аддаваць замуж.

Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту.

Садзіць нос куды, у што (разм., неадабр.) — умешвацца не ў сваю справу.

|| зак. пасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны.

|| наз. паса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1 знач. — пра самалёт або пра размяшчэнне ў вагоне, параходзе і пад. і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садзі́ць несов.

1. в разн. знач. сажа́ть, сади́ть; (по местам — ещё) уса́живать, расса́живать;

с. дрэ́вы — сажа́ть (сади́ть) дере́вья;

с. гасце́й — сажа́ть (сади́ть, уса́живать, расса́живать) госте́й;

с. на паса́ду старшыні́ — сажа́ть (сади́ть) на до́лжность председа́теля;

с. на дые́ту — сажа́ть (сади́ть) на дие́ту;

с. у турму́ — сажа́ть (сади́ть) в тюрьму́;

с. ры́бу ў са́жалку — сажа́ть (сади́ть) ры́бу в пруд;

с. квакту́ху — сажа́ть (сади́ть) насе́дку;

с. кля́ксу — сажа́ть (сади́ть) кля́ксу;

с. хлеб у печ — сажа́ть (сади́ть) хле́бы в печь;

2. разг. (всовывать) сова́ть; (в жидкость — ещё) окуна́ть, опуска́ть;

3. разг. (о сильном, энергичном действии) сади́ть;

с. з гарма́т — сади́ть из пу́шек;

с. на паса́дэтн. сади́ть на дежу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садзі́ць, саджу, садзіш, садзіць; незак., каго-што.

1. Запрашаць або прымушаць заняць якое‑н. месца. Усіх мы блізкіх, дарагіх У родным доме сустракаем, За стол гасцінны садзім іх, Частуем цёплым караваем. Прыходзька. // Дапамагаць заняць месца ў якім‑н. транспарце для паездкі. Садзіць людзей у машыну. Садзіць пасажыраў на параход. // Прапаноўваць сесці і заняцца чым‑н. Садзіць дзяцей за ўрокі. Садзіць вучня за кнігу. // Весці на пасадку, прызямленне (самалёт). Самалёт давялося садзіць на полі.

2. Прызначаць, уладкоўваць на якую‑н. пасаду. Цяпер калі каго ўжо садзяць на трактар, дык ён няйначай механізатар шырокага профілю. Кірэйчык. [Зусь:] — [Леўка Здрок] даўно ўжо квапіўся пасадзіць на Васілёва месца свайго брата, такога ж.., як і сам. Дык няхай бы садзіў. Сабаленка.

3. Пасяляць дзе‑н. (для вядзення гаспадаркі). Перасяленцаў прыйшлося садзіць на неабжытыя ўчасткі.

4. Знявольваць, пазбаўляць волі. Садзіць на гаўптвахту. □ [Бусыга:] — Талаш і Рыль?.. Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць. Колас. // Змяшчаць куды‑н. (птушак, жывёлін). Птушак лавілі і садзілі ў клеткі. // Аб’ядноўваць разам. Ці можна будзе .. [барсукоў] садзіць разам з цецерукамі? — казаў Віктар. Маўр. // Змяшчаць каго‑н. у што‑н. для расплоджвання, гадоўлі. Садзіць рыбу ў сажалку. // Змяшчаць у гняздо для выседжвання куранят, качанят і пад. Садзіць качку на яйкі. Садзіць квактуху.

5. на што. Разм. Патрабаваць прытрымлівацца якога‑н. рэжыму, абмяжоўваць у чым‑н. Садзіць на дыету. Садзіць на паёк.

6. Закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін. Садзіць памідоры. Садзіць бульбу. □ Бацька век зжыў на гаспадарцы, а ён — вучыць: сырадэлю сёй, буракі на полі садзі, вокны ў хляве карове праразай. Крапіва. Маладая настаўніца ў школьным двары Садзіць з вучнямі стройныя дрэўцы. Гілевіч. // Весці працу ў агародзе, рабіць пасадкі. Людзі садзілі агароды, працавалі ў полі. Лупсякоў.

7. Змяшчаць у гарачую печ, сушню для выпякання, сушэння. Садзіць хлеб у печ.

8. Змяшчаць за рамку (фотаздымкі). Я адчыняю сумку, дастаю адтуль Валодзькаву картку і саджу за рамку — хай ён са сцяны ўсміхаецца маці. Лось.

9. Разм. Усоўваць што‑н. куды‑н. Садзіць нагу ў бот. □ Пальцы між дзвярэй не садзі. Прыказка. // Усаджваць, утыкаць. Садзіць іголку ў клубок. □ Садзіць [Света] вяху дзе папала, кладзе руку сабе на бок і стаіць, скрывіўшыся, чакае. Пташнікаў. // Насаджваць на вастрыё; караць, мучыць. Даўней за злачынства на кол садзілі. // Набіваць, надзяваць, замацоўваючы на чым‑н. Садзіць шасцярню на вал. Садзіць восці на шост.

10. і без дап. Разм. Энергічна, з сілай утвараць якое‑н. дзеянне. Садзіць кулаком пад бок. Сінякі садзіць. // Страляць з гармат па чым‑н. Немец садзіў па .. [мястэчку] цяжкімі снарадамі. Навуменка. // Моцна дзьмуць (пра вецер). Садзіў пранозлівы вецер, мабыць, з дзвярэй, але іх загароджвалі людзі, якія невядома адкуль з’явіліся тут. Асіпенка. Вецер садзіць у вочы, фурчыць у вушах. Брыль. // Выходзіць з коміна густымі клубамі (пра дым). Ганька спазнілася. Людзі ўжо выпаляць скора... Вунь як садзіць дым у Анюткі Корбутавай і Мані Паўлавай. Васілевіч. // Заўзята, раз за разам, пасылаць што‑н. (часцей лісты са скаргамі). Яго жонка двойчы аліментны ліст прысылала, і цяпер па ўсіх інстанцыях пісьмы садзіць. Савіцкі.

11. без дап. Разм. Бадзёра ісці, бегчы нацянькі. Воўк з ядлоўцу вылятае Ды ў авечак проста садзіць. Злы, раз’юшаны, бы кат. Колас. Чапляючыся за галлё і карчы, абдзіраючы рукі аб сухія вострыя патырчакі, хлопцы нацянькі садзілі ў Вайніловічаў двор. Мурашка.

12. Угрузіўшы ў што‑н. вязкае, гразкае, даць завязнуць, засесці. Колькі разоў садзіў.. [Мікола Багун] тут у гразь свой трактар. Шчарбатаў.

13. Наносіць, прышываць што‑н. на якую‑н. паверхню (плямы, латкі і пад.). Садзіць кляксы. Латкі садзіць.

14. Разм. Марна траціць, транжырыць (грошы). Садзіць грошы без разбору.

15. Разм. Правальваць каго‑н. на экзамене. Садзіць паступаючых на закавырыстых пытаннях.

•••

На пасад садзіць — а) рыхтаваць месца і садзіць на вяселлі на покуце — пачэсным месцы; б) аддаваць замуж. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі. Купала.

Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту.

Садзіць за стол — частаваць.

Садзіць нос куды, у што — умешвацца не ў сваю справу. [Лявоніха:] — Ідзі ўжо, ідзі, толькі не вісі там, як цюцька на вяселлі, не тыя гады. Ды не садзі носа, куды не трэба. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садзі́ць

1. stzen vt; Platz nhmen lssen*;

садзі́ць у турму́ ins Gefängnis wrfen* [sprren, stcken (разм) ];

2.:

садзі́ць хлеб у печ Brot in den fen (in)scheben*;

3. (расліны) stzen vt, pflnzen vt; lgen vt (бульбу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyatiсадзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасадзі́ць гл. садзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сади́ть несов.

1. (сажать) садзі́ць, саджа́ць;

сади́ть дере́вья садзі́ць (саджа́ць) дрэ́вы;

сади́ть госте́й садзі́ць (саджа́ць) гасце́й;

сади́ть на до́лжность председа́теля садзі́ць на паса́ду старшыні́;

сади́ть на дие́ту садзі́ць на дые́ту;

сади́ть в тюрьму́ садзі́ць (саджа́ць) у турму́;

сади́ть хлеб в печь садзі́ць (саджа́ць) хлеб у печ;

сади́ть ры́бу в пруд садзі́ць ры́бу ў са́жалку;

сади́ть насе́дку садзі́ць квакту́ху;

сади́ть кля́ксу садзі́ць кля́ксу;

2. прост. (идти) садзі́ць, пе́рці;

3. прост. (вгонять, вбивать) садзі́ць;

он са́дит пу́лю за пу́лей в сте́ну ён са́дзіць ку́лю за ку́ляй у сцяну́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і садзіць (у 1—8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́живатьI несов. наса́джваць; (садить) садзі́ць;

наса́живать дере́вьев наса́джваць дрэў, садзі́ць дрэ́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)