Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
садавіна́, ‑ы́, ж., зб.
Плады садовых дрэў. Свежая садавіна. □ Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе, і цяпер няма садавіны.Чорны.Была надта вялікая бура з навальніцай. Садавіну ўсю абтрэсла, дрэў колькі паламала...Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садавіна́ж Obst n -es, Früchte pl;
све́жая садавіна́ Fríschobst n;
зацукрава́ная садавіна́ kandíerte Früchte;
кансервава́ная садавіна́Óbstkonserven pl;
су́шаная садавіна́ Tróckenobst n, Dörrobst n;
замаро́жаная садавіна́ Gefríerobst n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Садавіна́ ’плады садовых дрэў’ (ТСБМ), ’садавіна; садовыя дрэвы’ (ТС), садо́віна ’садавіна’ (Сцяшк., Байк. і Некр., Нар. словатв.), садаві́на ’садавіна, садовыя дрэвы’ (Сл. ПЗБ), ’садавіна’ (Бяльк.), ’сад; адно пладовае дрэва ў лесе’ (Яшк.). Укр.садовина́ ’садавіна; садовыя дрэвы’, польск. старое sadowina ’тс’, в.-луж.sadowina ’садавіна; усё, што датычыцца саду’, серб.-харв.садо́вина ’гадавальнік; віно з маладога вінаградніку’, макед.садо́вина ’зямля, якая не прапускае ваду’. Ад прым. *sadowy < *sadъ (гл. сад) з суф. ‑ina. Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 120 і наст. Улічваючы адрозненні ў семантыцы, відаць, познія дэрываты ў розных славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
садаві́на́
1. Сад (Слаўг.).
2. Адно пладовае дрэва ў садзе (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
садавіна; плады, фрукты (мн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)