Пускавыя рэастаты 4/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рэаста́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэаста́т рэаста́ты
Р. рэаста́та рэаста́таў
Д. рэаста́ту рэаста́там
В. рэаста́т рэаста́ты
Т. рэаста́там рэаста́тамі
М. рэаста́це рэаста́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ДАЛІ́ВА-ДАБРАВО́ЛЬСКІ Міхаіл Восіпавіч

(2.1.1862, С.-Пецярбург — 15.11.1919),

расійскі інжынер-вынаходнік у галіне электратэхнікі. Скончыў Дармштацкае вышэйшае тэхн. вучылішча (1884, Германія). Працаваў на электратэхн. з-дах у Германіі. Стварыў асн. часткі сістэмы трохфазнага току: генератар з вярчальным магнітным полем (1888), асінхронны электрарухавік (1889), трансфарматар (1890), сканструяваў фазометр, дзельнік напружання, пускавыя рэастаты і інш. электравымяральныя прылады. Упершыню ажыццявіў перадачу эл. энергіі трохфазнага пераменнага току на адлегласць (каля 170 км; 1891).

Тв.:

Избр. труды (о трехфазном токе). М.; Л., 1948.

Літ.:

Веселовский О.Н. ДоливоДобровольский. М., 1963.

М.В.Даліва-Дабравольскі.

т. 6, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)