РЫД (Reed) Джон (22.10.1887, г. Портленд, штат Арэгон, ЗША — 17.10.1920),
амерыканскі пісьменнік-публіцыст. Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1911 супрацоўнік сацыяліст.час. «Masses» («Масы»). У 1914 камандзіраваны ў Мексіку, дзе быў сведкам падзей Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17; свае ўражанні адлюстраваў у кн. «Паўстаўшая Мексіка» (1914), у якой спачувальна паставіўся да мекс. рэвалюцыянераў і асуджаў умяшанне ЗША у справы Мексікі. У 1-ю сусв. вайну карэспандэнт на франтах Еўропы (кн. «Вайна ва Усходняй Еўропе», 1916). Са жн. 1917 да лют. 1918 у рэв. Петраградзе, дзе стаў сведкам Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, падзеі якой прыхільна адлюстраваў у маст.-дакумент. кнізе «10 дзён, якія скаланулі свет» (1919). Пасля вяртання ў ЗША далучыўся да левага крыла Сацыяліст. партыі, у 1919 быў адным з заснавальнікаў Камуніст. рабочай партыі ЗША. З кастр. 1919 зноў у Расіі. Чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. Памёр у Маскве. Пахаваны на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. Кн. 1—2. М., 1987.
Літ.:
Краснов И.М. Джон Рид: правда о Красной России. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫД (Reid) Томас Майн (4.4.1818, Баліроні, Ірландыя — 22.10.1883),
англійскі пісьменнік. З 1838 жыў у ЗША, займаўся журналістыкай. У 1849 вярнуўся ў Еўропу. Першы раман «Вольныя стралкі» (т. 1—2, 1850) пра нац.-вызв. рух у Мексіцы. Аўтар авантурна-прыгодніцкіх раманаў «Белы правадыр» (т. 1—3, 1855), «Квартэронка» (т. 1—3, 1856), «Ацэола, правадыр семінолаў» (1858), «Коннік без галавы» (т. 1—2, 1866, экранізаваны 1972), «Смяротны стрэл» (т. 1—3, 1873) і інш., у якіх жыццё, побыт і норавы амер. Поўдня, трагічны лёс амер. індзейцаў і неграў. У трылогіі «У нетрах Паўднёвай Афрыкі, або Прыгоды бура і яго сям’і» (1856), «Юныя паляўнічыя» (1857), «Паляўнічыя на жырафаў» (т. 1—3, 1867), дылогіі «Паляўнічыя на расліны» (1857) і «Паўзуны па скалах» (1864) адлюстравана прырода экзатычных краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Яго творы прасякнуты гуманіст. пафасам, непрыманнем расізму і сац. ўціску, адметныя рэзкім размежаваннем персанажаў на герояў і антыгерояў, спалучэннем рамант. тэндэнцый з рэаліст., з дакументальнасцю і выразным дэтэктыўным элементам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рыд Дж. (пісьменнік) 4/579, 580; 5/337; 7/373; 8/624; 9/207—208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рыд Т. М. 8/595; 9/208
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Дзілан Рыд энд компані» (банк, ЗША) 1/499; 5/385
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙТ, Рыд (Rejt, Reid) Бенядзікт (1451—1534), чэшскі архітэктар, прадстаўнік эпохі позняй готыкі. Прыдворны архітэктар караля Уладзіслава II. Асн. работы: «Уладзіслаўская» зала (1486—1502), «Кавалерыйская» лесвіца (каля 1500), т.зв. Людвікава крыло (1501—09) каралеўскага палаца, вежы Белая, Чорная, Далібарка і Мігулка (канец 15 ст.) у Пражскім Градзе; сабор св. Барбары ў г. Кутна-Гора (1512—47), палац у г. Блатна (1523—30), замак у Забкавіцы (Польшча; 1523—32). Удзельнік перабудовы Пражскага Града (1487—1511).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́ЙНБЕРГ Леў Пятровіч (15.9.1870, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.1.1945),
расійскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1937). Праф. (1938). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1893). Вучань М.Рымскага-Корсакава. Працаваў у оперных т-рах Пецярбурга, Масквы і інш. Удзельнічаў у «Рус. сезонах» С.Дзягілева. З 1928 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. У 1934—37 пастаянны шэф-кансультант сімф. аркестра Бел. радыёцэнтра. Выступаў як сімф. і оперны дырыжор. Сярод твораў: балет «Міра» (паст. 1924), муз. хроніка «Джон Рыд» (1932), кантаты і інш.