Ры́бнікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ры́бнікі
Р. Ры́бнікаў
Д. Ры́бнікам
В. Ры́бнікі
Т. Ры́бнікамі
М. Ры́бніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́бнік

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́бнік ры́бнікі
Р. ры́бніка ры́бнікаў
Д. ры́бніку ры́бнікам
В. ры́бнік ры́бнікі
Т. ры́бнікам ры́бнікамі
М. ры́бніку ры́бніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ры́бнік, ‑а, м.

Спецыяліст па рыбалоўству; работнік рыбных промыслаў. Рыбнікі Каспія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́бнік ры́бнікі
Р. ры́бніка ры́бнікаў
Д. ры́бніку ры́бнікам
В. ры́бніка ры́бнікаў
Т. ры́бнікам ры́бнікамі
М. ры́бніку ры́бніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ЛЮ́БАНЬ»,

доследны рыбгас. Створаны ў 1967 у г. Любань Мінскай вобл. як рыбакамбінат «Любань», з 1988 сучасная назва. «Л.» — поўнасістэмная гаспадарка (забяспечвае поўны цыкл вырошчвання рыбы ад ікры да таварнай прадукцыі), мае сажалкі матачныя, нераставыя, мальковыя, вырошчвальныя, зімавальныя і нагульныя агульнай пл. больш за 3000 га. Вытв. магутнасць прадпрыемства па выпуску таварнай рыбы 1740 т за год. Вырошчваюць карпа (97%), таўсталобіка, амура, сярэбранага карася, шчупака. Рыбгас мае бетонныя і земляныя рыбнікі, дзе ўтрымліваецца штогод да 200 т рыбы, што забяспечвае яе пастаўкі ў продаж у зімовы перыяд.

т. 9, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)