ручныя машыны

т. 13, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ручны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ручны́ ручна́я ручно́е ручны́я
Р. ручно́га ручно́й
ручно́е
ручно́га ручны́х
Д. ручно́му ручно́й ручно́му ручны́м
В. ручны́ (неадуш.)
ручно́га (адуш.)
ручну́ю ручно́е ручны́я (неадуш.)
ручны́х (адуш.)
Т. ручны́м ручно́й
ручно́ю
ручны́м ручны́мі
М. ручны́м ручно́й ручны́м ручны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ручны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ручны́ ручна́я ручно́е ручны́я
Р. ручно́га ручно́й
ручно́е
ручно́га ручны́х
Д. ручно́му ручно́й ручно́му ручны́м
В. ручны́ (неадуш.)
ручно́га (адуш.)
ручну́ю ручно́е ручны́я (неадуш.)
ручны́х (адуш.)
Т. ручны́м ручно́й
ручно́ю
ручны́м ручны́мі
М. ручны́м ручно́й ручны́м ручны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́нна-ручны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нна-ручны́ ко́нна-ручна́я ко́нна-ручно́е ко́нна-ручны́я
Р. ко́нна-ручно́га ко́нна-ручно́й
ко́нна-ручно́е
ко́нна-ручно́га ко́нна-ручны́х
Д. ко́нна-ручно́му ко́нна-ручно́й ко́нна-ручно́му ко́нна-ручны́м
В. ко́нна-ручны́ (неадуш.)
ко́нна-ручно́га (адуш.)
ко́нна-ручну́ю ко́нна-ручно́е ко́нна-ручны́я (неадуш.)
ко́нна-ручны́х (адуш.)
Т. ко́нна-ручны́м ко́нна-ручно́й
ко́нна-ручно́ю
ко́нна-ручны́м ко́нна-ручны́мі
М. ко́нна-ручны́м ко́нна-ручно́й ко́нна-ручны́м ко́нна-ручны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гранатамётчык, ‑а, м.

Баец, які страляе з гранатамёта або кідае ручныя гранаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Filkloben m -s, - ручны́я [сляса́рныя] ціскі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rękodzieło

н. ручныя вырабы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

robótka

robótk|a

: ~i ręczne — рукадзелле, ручныя вырабы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГРАНА́ТА (італьян. granata ад лац. granatus зярністы),

1) боепрыпас для паражэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў блізкім баі. Адрозніваюць гранаты: ручныя і для стральбы з гранатамётаў (гранатамётныя стрэлы і вінтовачныя гранаты); процітанкавыя, проціпяхотныя, запальныя і спецыяльныя (дымавыя, асвятляльныя, сігнальныя і інш.).

Гранатамётныя стрэлы маюць калібры 30—112 мм, масу 0,2—5 кг, бронепрабівальнасць да 400 мм і болей. Бываюць з парахавым стартавым зарадам, рэактыўным рухавіком і стабілізатарам. Проціпяхотныя гранаты падзяляюцца на асколачныя ручныя гранаты, асколачныя, асколачна-фугасныя і асколачна-кумулятыўныя гранатамётныя стрэлы. Маса сучасных гранат 0,3—1,2 кг, радыус паражэння фугасных да 20 м, асколачных да 200 м. Гранаты з’явіліся ў 16 ст., з 17 ст. імі ўзбройвалі спец. падраздзяленні пяхоты — грэнадзёраў. Процітанкавыя гранаты — кумулятыўныя ручныя гранаты і гранатамётныя стрэлы. Прабіваюць браніраваныя цэлі накіраваным струменем разрыўнога зарада. Маса 1,1—1,2 кг.

2) Устарэлая назва артыл. снарадаў асколачна-фугаснага дзеяння масай не менш за 16 кг. Ужываліся з 17 ст.

Гранаты: а, бручныя проціпяхотныя (1 — асноўны зарад, 2 — дэтанатар, 3 — запал, 4 — капсуль, 5 — кальцо, 6 — баёк, 7 — спускавы рычаг); в — ручная процітанкавая (1 —засцерагальная спружына, 2 — ударнік, 3 — стабілізатар, 4 — запал, 5 — зарад); г — процітанкавая для гранатамёта (1 — кумулятыўная выемка, 2, 5 — парахавыя зарады, 3 — донны ўзрывальнік, 4 — стабілізатар).

т. 5, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНАТАМЁТ,

пераважна пераносная агнястрэльная зброя, прызначаная для паражэння браніраваных цэляў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка гранатай.

Гранатамёты бываюць: дынамарэактыўныя (пач. скорасць гранаце надае энергія газаў, якія ўтвараюцца пры згаранні стартавага зарада ў ствале), рэактыўныя (скорасць гранаты забяспечваецца сваім рэактыўным рухавіком), актыўныя і актыўна-рэактыўныя (скорасць забяспечваецца зарадам, які згарае ў ствале, закрытым з казённай часткі); ручныя, вінтовачныя (ружэйныя), станковыя і інш.; процітанкавыя і проціпяхотныя; гладкаствольныя і наразныя, з раздымнымі і складанымі стваламі. Ручныя прыстасаваны для стральбы з рук або сошак; вінтовачныя — для стральбы з вінтоўкі або аўтамата пераважна проціпяхотнымі вінтовачнымі гранатамі за кошт энергіі халастога або баявога патрона. Эфектыўная і прыцэльная далёкасць стральбы вінтовачных гранатамётаў адпаведна да 100 і 400 м, ручных да 500 і 1000 м, станковых да 1 і 2 км; калібр ручных гранатамётаў 30—112 мм, маса звычайна 8 кг; баявая скарастрэльнасць станковых да 100 стрэлаў за мінуту (такія гранатамёты могуць устанаўлівацца на танках, бронетранспарцёрах, баявых машынах пяхоты, верталётах, катэрах і інш.). Ручныя гранатамёты з’явіліся ў гады 2-й сусв. вайны: «Базука» (ЗША), фаустпатрон (аднаразовага дзеяння, Германія).

Ручны процітанкавы гранатамёт: 1 — ударна-спускавы механізм; 2,3 — механічны і аптычны прыцэлы; 4 — раструб.

т. 5, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)