РУДКО́ЎСКІ (Аляксандр Рыгоравіч) (30.10.1943, в. Даўгалессе Гомельскага р-на — 19.12.1999),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). З 1971 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1986 — Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, з 1999 ансамбля нар. музыкі «Свята»Бел. філармоніі. Валодаў голасам прыгожага і багатага тэмбру. Выкананню былі ўласцівы душэўная шчырасць, высокая пеўчая культура стылю бельканта. Сярод оперных партый: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Берандзей («Снягурка» М.Рымскага-Корсакава), Дон Атавіо («Дон Жуан» В.А.Моцарта), граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Эрнеста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ). У рэпертуары бел.нар. песні, песні бел. кампазітараў, рамансы рус. і замежных кампазітараў. Лаўрэат 4-га Міжнар. конкурсу імя П.Чайкоўскага (1970), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Барселоне (1975, Іспанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДКО́ЎСКІ (Міхась) (Міхаіл Міхайлавіч; 17.4.1936, в. Востраў Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 7.7.1991),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1961). Настаўнічаў. З 1960 у Ганцавіцкай раённай газеце, у 1962—82 на Брэсцкай студыі тэлебачання. Друкаваўся з 1957. Аўтар зб-каў лірыкі «Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984). Гал. тэма яго твораў — Беларусь, хараство яе краявідаў, дабрыня, мужнасць і шчырасць людзей, іх надзеі, праблемы і трывогі, мінулае, сучаснае і будучыня. Палессе ў паэзіі Р. паўстае як край казачна-рамантычны, амаль былінны. Вершам Р. ўласціва тонкая акварэльнасць малюнка, трапнасць маст. дэталі, светлыя элегічныя інтанацыі роздуму пра ўзаемасувязі прыроды і чалавека, псіхалагізм. Працаваў у жанры балады, элегіі, санета, трыялета і інш. Пераклаў на бел. мову вершы ўкр. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рудкоўскі М. (М. М.) 9/401; 11/646; 12/405, 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рудкоўскі І. М. 9/167
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
віры́ць, ‑рыць; незак.
Тое, што і віраваць. І ўспенена рэкі вірылі ў буйных разлівах вясновых.Рудкоўскі.А на дварэ ўжо вірыў натоўп.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зача́цце, ‑я, н.
Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. зачаць 1; апладненне, пачатак цяжарнасці. О таямніца таямніц — зачацце травінкі кволай, звера, чалавека!Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
султа́наў, ‑ава.
Які належыць султану 1. Спакойна, бы ў султанавым гарэме, ў краіне запаветнае красы, у мхах глыбокіх, бег спыніўшы, дрэмлюць забытае мінуўшчыны часы.Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настрэ́чу, прысл. і прыназ.
Абл. Насустрач. Ішоў к табе праз далі і гады, праз рэўнасць, недавер спяшаў настрэчу.Рудкоўскі.Ідуць рыбакі, пахаваўшы Прахора, Настрэчу буры, Буры, якая ўжо Абняла паўкраіны.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першазі́мак, ‑мку, м.
Першая зімовая санная дарога. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі — і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам, і заскрыпяць па белым некранутым першазімку вясёлыя сані.Ігнаценка.Першазімак — першы след Уецца белым поясам.Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць буйнога; нястрымнасць росту. [Святло] цярушыцца і ападае дробнай расой на жыта, а яно, дрымотнае ад коласавай буйнасці, ціхімі хвалямі схіляецца то ў адзін, то ў другі бок.Галавач.Будзе сад твой ламацца пад буйнасцю спелых пладоў.Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)