Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ру́дка Крыніца з іржавай вадой (Слаўг.). Тое ж ру́дзька (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДАЎЖА́НКА,
рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 272 км². Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Стадолішча Бялыніцкага р-на. Цячэ па паўд.-ўсх. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прыток — р.Рудка (справа). Даліна невыразная, дробнаўрэзаная, шыр. 1 км. Да в. Доўгае Клічаўскага р-на схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй ч. забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМАВЕ́Ц Антон Рыгоравіч (н. 2.1.1936, в.Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
украінскі фізік. Акад.Нац.АН Украіны (1997). Засл. дз. нав. і тэхн. Украіны (1995). Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). З 1957 у Ін-це фізікі, з 1998 акадэмік-сакратар аддз. фізікі і астраноміі Нац.АН Украіны. Адначасова праф. Кіеўскага ун-та. Навук. працы ў галіне фізікі паверхні цвёрдых цел і фіз. электронікі. Даследаваў з’явы ў звыштонкіх плёнках з таўшчынёй у 1 атамны слой. Дзярж. прэміі СССР 1988 і Украіны 1997.
Тв.:
Двумерные кристаллы. Киев, 1988 (разам з І.Ф.Люксютавым, В.Л.Пакроўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́ЧКІ,
дзяржаўныя дзеячы ў ВКЛ герба «Павяла». Родапачынальнік Ян, што жыў у сярэдзіне 15 ст. і пакінуў сыноў Войцеха, Міхну, Мікалая і Алехну. З іх Войцех [каля 1450(?)—1514] служыў ахмістрам вял. княгіні Алены Іванаўны, набыў маёнтак Дарагова ў Новагародскім пав.; у канцы жыцця быў намеснікам ковенскім. Яго сын Мацей (каля 1480—1543), ваявода віцебскі з 1532 і адначасова (з 1533) намеснік Аболецкага маёнтка каралевы Боны Сфорцы, староста жамойцкі з 1542, часам выкарыстоўваў прозвішча Ахмістровіч. Быў жанаты з Кацярынай Глябовіч, спадчынніцай маёнтка Рудка на Падляшшы. У 1528 ставіў са сваіх маёнткаў у войска 65 коннікаў. Памёр без нашчадкаў. Іншыя галіны роду К. згаслі ў 2-й пал. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНІ́ШЧЫЦ Яўгенія Іосіфаўна (20.11.1948, в.Рудка Пінскага р-на Брэсцкай вобл. —25.11.1988),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1971). З 1976 літ. кансультант у «Сельской газете», з 1983 заг. аддзела паэзіі час. «Маладосць». Друкавалася з 1964. У кнігах паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1986), «Каліна зімы» (1987) глыбокі і самабытны роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Справы вясковых працаўнікоў у паэме «Ягадны хутар» (1980), якая вызначаецца спалучэннем верша і вершаванай прозы. Паэзіі Я. уласцівы акрэсленасць думкі, шматзначнасць вобраза, выкарыстанне прыёмаў і сродкаў нар. вуснапаэт. творчасці, тэмперамент. Аўтар паэм «Акно ў дождж» (1980), «Галалёд» (незавершана, выд. ў 1993), апавяданняў, літ.-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш. Перакладала на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Тв.:
У шуме жытняга святла. Мн., 1988;
Выбранае. Мн., 2000.
Літ.:
Бугаёў Дз.Я. Усхваляванае слова паэтэсы // Бугаёў Дз. Талент і праца. Мн., 1979;
Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.