Руба́цца ’біцца сякерай’ (ТС), руба́ць ’сячы, цяць’ (Ласт.). Укр. руба́ти, руба́тися ’сячы, сячыся, рубацца’, польск. rąbać ’сячы’, чэш. rubati, славац. rubať ’сячы’. З прасл. *rǫbati (sę) з тым жа коранем *rǫb‑, што і ў руб, рубіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́ць ’есці вельмі энергічна’ (Юрч. Сін.). Амонім да рубаць ’сячы’ (гл. рубацца) у выніку пераносу значэння ’сячы’ на працэс ежы, параўн. малоць ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)