Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
раё́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Частка тэрыторыі, мясцовасць, што вылучаецца паводле якіх-н. асаблівасцей, прыкмет.
Прамысловы р.
Паўночныя раёны краіны.
Р. засухі.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе вобласці, краю, рэспублікі або ўнутры вялікага горада.
Лагойскі р.
Першамайскі р. горада Мінска.
3. Адміністрацыйны цэнтр, а таксама галоўныя ўстановы такой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (разм.).
Быў я ў раёне на нарадзе.
4. Месца, якое прылягае да чаго-н., размешчана вакол чаго-н.
Жыць у раёне вакзала.
5. Пра сельскую мясцовасць (разм.).
Бацькі жывуць на раёне.
|| прым.раённы, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).
Р. цэнтр.
Раённае начальства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раёнм., в разн. знач. райо́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раён, ‑а, м.
1. Частка тэрыторыі, якая складае адзінае цэлае ў якіх-небудзь (эканамічных, геаграфічных і пад.) адносінах. Прамысловы раён. Раёны крайняй Поўначы.// Частка населенага пункта, вызначаная паводле якіх‑н. прыкмет. Рабочы раён. Жылы раён. Заводскі раён.
2. Месца, прастора, у межах якіх адбываецца якое‑н. дзеянне або на якое распаўсюджваецца дзеянне чаго‑н. Раён абследавання. Раён затаплення. Раён дзеяння партызанскай брыгады.//чаго. Месца, якое прылягае да чаго‑н., размешчанае вакол чаго‑н. Жыць у раёне вакзала. □ Вялікую перспектыву для беларускай хімічнай прамысловасці адкрываюць буйныя запасы нафты ў раёне Рэчыцы.«Звязда».
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР у складзе вобласці, краю, рэспублікі, аўтаномнай вобласці, аўтаномнай акругі або ўнутры вялікага горада. Эльбрускі раён Кабардзіна-Балкарскай АССР. Фрунзенскі раён горада Мінска. □ Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.//Разм. Адміністрацыйны цэнтр, галоўныя ўстановы такой адзінкі дзяржаўнай тэрыторыі. [Старшыня:] — Я сёння ў раён падскочу з Авяр’янам. Райком выклікае. Пасяўная падыходзіць.Пташнікаў.[Апанаса] паслалі ў раён на курсы механікаў і трактарыстаў.Кавалёў.//Разм. Пра сельскую мясцовасць. Працаваць на раёне. □ За трыма суседнімі столікамі сядзелі мужчыны і хлопцы, вопратка якіх сведчыла, што яны з раёна, з вёскі.Навуменка.
[Фр. rayon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раёнм.
1. (адміністрацыйная адзінка) Rayon [rɛ:´jõ:] m -s, -s; Bezírk m -(e)s, -e (у горадзе);
2. (мясцовасць) Gebíet n -(e)s, -e, Gégend f -, -en; вайск.Ábschnitt m -(e)s, -e, Ráum m -(e)s, Räume, Beréich m -(e)s, -e;
эканамі́чны раён Wírtschaftsgebiet n -(e)s, -e;
рабо́чы раёнÁrbeiterviertel n -s, -;
раён дзе́яння Wírkungsbereich m;
каменнаву́гальны раён Stéinkohlenrevier [-vi:r] n -s, -s;
раён баявы́х дзе́янняў Kámpfgebiet n, Kámpfraum m;
умацава́ны раён beféstigter Ábschnitt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Раён 1/116; 9/53—55; 12/695—696 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
раён
(фр. rayon, ад лац. radius = прамень)
1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр. прамысловы р., жылы р.);
2) месца, прастора, у межах якой адбываецца або на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. ваенных дзеянняў);
3) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі і ў некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАЁН (франц. rayon ад лац. radius прамень),
1) тэрыторыя, вылучаная па якіх-н. прыкметах, асаблівасцях; у шэрагу выпадкаў адна з таксанамічных адзінак (гл.Фізіка-геаграфічнае раянаванне Беларусі). Часам ужываецца як сінонім рэгіёна.
2) У СССР была адной з адзінак адм.-тэр. падзелу ў сельскай мясцовасці, якая складала частку тэр. саюзнай (аўтаномнай) рэспублікі, краю, вобласці, аўт. вобласці, нац. акругі. Уключала тэр. сельскіх Саветаў, рабочых, курортных, дачных пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання. У гарадах Р. — адм.-тэр. адзінка з насельніцтвам больш за 100 тыс.чал. Падзел на Р. захаваўся ў краінах, якія ўтварыліся пасля распаду СССР (напр., Беларусь, Расія, Украіна). У БССР уведзены ў ліп. 1924 паводле пастановы 2-й сесіі ЦВКБССР 6-га склікання. У наш час на Р. падзяляюцца вобласці, а таксама гарады, дзе насельніцтва не менш як 100 тыс.чал. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь 118 раёнаў (пра кожны былы і сучасны сельскі раёнгл. асобны арт.). У некат. замежных краінах Р. — адм.-тэр. адзінка рознага парадку (напр., Парыжскі раён).