Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
расі́на, ‑ы, ж.
Капля расы. Світанне. .. Зазіх[а]целі На лузе срэбныя расіны.Матэвушаў.Спяшайце У ціхую раніцу веку Усе, хто хоча пачуць, Як, слізгануўшы па расіне, звініць Першы промень.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dewdrop
[ˈdu:drɑ:p]
n.
расі́на, расі́нка f.; кро́пля расы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
французская актрыса. Сцэн. дзейнасць пачала ў правінцыі. У 1737—76 выступала ў т-ры «Камеды Франсэз» (Парыж). Актрыса стыхійнага тэмпераменту, натхнення, інтуіцыі; выконвала трагедыйныя ролі ў класіцысцкай драматургіі Вальтэра, П.Карнеля, Ж.Расіна. Яе мастацтва адыграла значную ролю ў падрыхтоўцы асветніцкай рэформы франц.т-ра.
французскі акцёр. З 1665 у трупе Мальера, іграў ролі ў яго п’есах — Амура ў «Псіхеі», Актава ў «Хітрыках Скапэна», Арыста ў «Вучоных жанчынах» і інш. Пасля смерці Мальера (1673) перайшоў у трупу «Бургундскага атэля». З 1680 у т-ры «Камеды Франсэз». Іграў ролі трагічных герояў: Іпаліт, Пір («Федра», «Андрамаха» Ж.Расіна), Радрыга, Гарацый («Сід», «Гарацый» П.Карнеля) і інш. Барон парваў з умоўна-дэкламацыйнай школай акцёрскага мастацтва, дамагаўся натуральнасці выканання, падпарадкаванасці аўтарскай задуме. Аўтар шэрагу камедый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́АНЕН (Аліса Георгіеўна) (17.10.1889, Масква — 20.8.1974),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1935). Жонка А.Я.Таірава. Скончыла школу Маскоўскага Маст.т-ра (вучаніца К.Станіслаўскага). З 1905 у трупе Таірава, з 1913 у маскоўскіх Свабодным, у 1914—49 Камерным т-рах. Атрымала вядомасць як трагедыйная актрыса. Сцэн. майстэрству ўласцівы інтэлектуальнасць, меладычная распрацоўка сцэн. мовы, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Саламея («Саламея» О.Уайльда), Федра («Федра» Ж.Расіна), Адрыена Лекуўрор («Адрыена Лекуўрор» Э.Скрыба), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Эма Бавары («Мадам Бавары» паводле Г.Флабера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКУЎРО́Р ((Lecouvreur) Адрыена) (5.4.1692, Дамеры, каля г. Эпернэ, Францыя — 20.3.1730),
французская актрыса. Вучылася дэкламацыі ў акцёра Леграна (Парыж). Выступала ў правінцыі, з 1717 у т-ры «Камеды Франсэз» у Парыжы. Пад уплывам М.Барона першая з франц. актрыс унесла ў акцёрскае выкананне рэаліст. рысы, адмовілася ад напеўнай, знешне эфектнай класіцысцкай дэкламацыі, імкнулася да натуральнасці пластычнага малюнка ролі, рэфармавання сцэн. касцюма. Лепшыя ролі ў трагедыях П.Карнеля — Эмілія («Цына»), Раксана («Іфігенія»), Карнелія («Смерць Пампея») і Ж.Расіна — Федра («Федра»), камедыях Мальера — Анжэліка («Жорж Дандэн»), Алкмена («Амфітрыён») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙБЕР, Нейбер (Neuber) Фрыдэрыка Караліна (9.3.1697, г. Райхенбах, Германія — 30.11.1760), нямецкая актрыса, рэфарматар ням.т-ра. З 1717 выступала ў прыдворных т-рах Дрэздэна, Гановера, Гамбурга. У 1727—50 узначальвала ўласную трупу ў Лейпцыгу. Актрыса шырокага дыяпазону. Іграла ў трагедыях П.Карнеля і Ж.Расіна, камедыях (часта імправізацыйных); была першай ням. травесці. Імкнулася да пераўтварэння рэпертуару, выступала супраць грубага натуралізму, перабольшаных пафасу і буфанады, заклікала да адмовы ад імправізацыі, да ўмоўнасці акцёрскага выканання (дэкламацыі). Ставіла франц. класіцыстычныя трагедыі, асветніцкія драмы і літ. камедыі, юнацкія камедыі Г.Лесінга.
французская актрыса. Вучылася ў драм. актрысы Ракур. У 1802—08, 1813—18 выступала ў т-ры «Камеды Франсэз». Выконвала ролі ў класіцысцкіх трагедыях: Герміёна, Раксана, Клітэмнестра («Андрамаха», «Баязет», «Іфігенія ў Аўлідзе» Ж.Расіна), Клеапатра, Медэя («Радагюна», «Медэя» Б.Карнеля), Меропа, Семіраміда (аднайм. п’есы Вальтэра) і інш. Яе мастацтва адлюстроўвала позні перыяд у развіцці класіцызму з характэрнай для яго знешняй пампезнасцю, дэкаратыўнасцю. З 1822 у т-ры «Адэон», у 1830-я г. — адначасова і ў т-ры «Порт-Сен-Мартэн». У 1849 пакінула сцэну.