расхрыста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Шырока расхінуць на сабе адзенне.

|| незак. расхры́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхрыста́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расхрыста́юся расхрыста́емся
2-я ас. расхрыста́ешся расхрыста́ецеся
3-я ас. расхрыста́ецца расхрыста́юцца
Прошлы час
м. расхрыста́ўся расхрыста́ліся
ж. расхрыста́лася
н. расхрыста́лася
Загадны лад
2-я ас. расхрыста́йся расхрыста́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час расхрыста́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расхрыста́цца сов., см. расхліста́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся? // Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах. Сачанка. [Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхліста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Тое, што і расхрыстацца.

|| незак. расхлі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхры́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да расхрыстацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхліста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і расхрыстацца. Дзяўчынка ўсё яшчэ бегла побач з канём, белыя льняныя валасы яе растрапаліся, зрэбная сукенка расхлісталася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расхлі́стацца ’расшпіліцца; расхрыстацца’ (Сл. ПЗБ). Відаць, вытворнае ад хлыстаць ’сцябаць’ (< *xlystati, гл. ЭССЯ, 8, 42), параўн. гукаперайманне хлісь ’хуткі ўдар’ (Нас.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́схрыст ’месца, дзе расхрыстваецца ці расхрысталася адзежа’ (ТСБМ, Нар. Гом.), укр. росхри́стя ’які ходзіць з непакрытымі адзежай грудзьмі’. Да расхрыста́ць, расхрыста́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхры́станы ’расшпілены, расхлістаны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян.), расхрэ́станы ’тс’ (Скарбы), расхрыста́ны ’тс’ (Янк. Мат.). Дзеепрыметнік ад расхры́стацца ’агаліць грудзі’ (Нас.), ’расшпіліцца і расхінуць адзенне’ (Варл.), расхрэ́стацца ’тс’ (Сцяц.). Параўн. укр. росхри́станий ’з адкрытымі грудзямі, незашпілены’, рус. экспр. расхри́станный ’у расшпіленай, разарванай на грудзях вопратцы’, што ўтворана ад расхристать < *христать ’рваць’, гл. Мяркулава, Этимология–1970, 194, дае прыводзіцца толькі рус. дыял. хрыста́ть ’скабліць, стругаць’. У сувязі з гэтым дапускаецца вывядзенне з расхрыданы (гл.) з распадабненнем зычных: *xrydti > *xrysti > *христатъ ’рваць’ (там жа). Гл. аднак хры́ста (хри́ста) ’той, хто ходзіць незашпілены’ (Нас.), хрысце́нь (хрысце́нь) ’хто ходзіць з голымі грудзямі; прастак’ (Нас.), што не выключае ўтварэнне ад экспрэсіўнага хрысці́ць ’біць, лупцаваць’ (гл.) аналагічна да расхлі́стацца (гл.) ці на аснове апошняга; да фанетыкі параўн. укр. росхри́стя ’хто ходзіць з расшпіленай сарочкай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)