Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рассе́яцьсов., в разн. знач. рассе́ять;
р. насе́нне — рассе́ять семена́;
р. эне́ргію — рассе́ять эне́ргию;
р. варо́жую ко́нніцу — рассе́ять вра́жескую ко́нницу;
р. падазрэ́нне — рассе́ять подозре́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рассе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1. Раскідаць (зерне) пры сяўбе; пасеяць. — Прыехалі гэта мы ў ляды, рассеяла я жыта, — расказвала .. [маці] далей.Сіўцоў.// Раскідаць, рассыпаць што‑н. сыпкае ў розныя бакі, у розных месцах. Рассеяць мінеральныя ўгнаенні. □ Ты ведаеш, колькі ты рассееш па дарогах збожжа, пакуль будзеш вазіць снапы туды-сюды?Шашкоў.
2. Зрабіць рассеяным (у 3 знач.). Рассеяць энергію. Рассеяць святло.
3. Прымусіць разысціся, разбегчыся; разагнаць. У тую раніцу мы рассеялі батальён немцаў і спусціліся з гор на шашу, сціснутую з абодвух бакоў старымі альпійскімі вякамі.Хомчанка.// Аслабіць, зрабіць не такім густым (цемру, туман, дым і пад.). Ужо з-за дубоў.. выглянуў сярпом месячык, трохі рассеяў цемру.Галавач.
4.перан. Прымусіць прайсці, знікнуць (звычайна якое‑н. непрыемнае пачуццё). Старыя моцна ўзрадаваліся нечаканаму жыльцу: хоць ён крыху рассее іх адзіноцтва.Хадкевіч.Усе гэтыя пытанні мелі адну мэту — лепш азнаёміцца з вучнямі і трохі разварушыць іх, рассеяць нясмеласць і напружанасць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)