распа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размякчыцца, размякнуць пад дзеяннем пары, гарачай вады.

Рэпа добра распарылася.

2. Разагрэцца да поту; разгарачыцца (разм.).

Р. ў лазні.

|| незак. распа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распа́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распа́руся распа́рымся
2-я ас. распа́рышся распа́рыцеся
3-я ас. распа́рыцца распа́рацца
Прошлы час
м. распа́рыўся распа́рыліся
ж. распа́рылася
н. распа́рылася
Загадны лад
2-я ас. распа́рся распа́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час распа́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распа́рыцца сов., в разн. знач. распа́риться;

рэ́па до́бра ~рылася — ре́па хорошо́ распа́рилась;

р. ў цёплай ха́це — распа́риться в тёплой избе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размякчыцца, размякнуць пад дзеяннем пары, вару і пад. Скура распарылася. □ За ноч макуха распарылася, і на раніцу Галя прынесла паўвядзерца пойла. Сабаленка.

2. Моцна прагрэцца, мыючыся ў лазні з парай. [Андрэй] распарыўся ўвесь, расчырванеўся, ад яго веяла гарачым здароўем, свежаю сілай. Зарэцкі. // Разм. Разагрэцца да поту; разгарачыцца. Сёння пякло і парыла ўвесь дзень. Юрка надта распарыўся на будоўлі, і ён будзе купацца даўжэй, чым у мінулыя вечары. Вышынскі. Хіліла зноў на сон, і ён падумаў, што, бегучы за санямі, быў распарыўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́рыцца

1. in hißem Dampf ufweichen;

2. разм. (разагрэцца да поту) ins Schwtzen gerten* [kommen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

распа́риться распа́рыцца, мног. параспа́рвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параспа́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Распарыцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распарыцца.

2. Зал. да распарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прэючы, размякнуць, разбухнуць.

Каша разапрэла.

2. Моцна спацець, распарыцца (разм.).

Р. пасля лазні.

|| незак. разаправа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распа́рвацца несов., возвр., страд. распа́риваться; см. распа́рыцца, распа́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)