раскідо́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. раскідо́н раскідо́ны
Р. раскідо́на раскідо́наў
Д. раскідо́ну раскідо́нам
В. раскідо́на раскідо́наў
Т. раскідо́нам раскідо́намі
М. раскідо́не раскідо́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус. раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)