ра́нцавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́нцавы ра́нцавая ра́нцавае ра́нцавыя
Р. ра́нцавага ра́нцавай
ра́нцавае
ра́нцавага ра́нцавых
Д. ра́нцаваму ра́нцавай ра́нцаваму ра́нцавым
В. ра́нцавы (неадуш.)
ра́нцавага (адуш.)
ра́нцавую ра́нцавае ра́нцавыя (неадуш.)
ра́нцавых (адуш.)
Т. ра́нцавым ра́нцавай
ра́нцаваю
ра́нцавым ра́нцавымі
М. ра́нцавым ра́нцавай ра́нцавым ра́нцавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́нцавы ра́нцевый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́нцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ранца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Паходная вайсковая або вучнёўская сумка, якую носяць на лямках за спінай.

|| прым. ра́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нцевый ра́нцавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАШУ́Т (франц. parachute ад parer папярэджваць + chute падзенне),

апарат для запавольвання скорасці падзення ў паветры чалавека ці грузаў. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, касманаўтыцы, парашутным спорце і інш.

Ідэю П. падаў і навук. абгрунтаваў Леанарда да Вінчы (1495). У 1617 першы спуск на П. з высокай вежы здзейсніў венецыянскі інж.-механік Ф.​Веранцыо. У 1783 француз С.​Ленарман стварыў і выпрабаваў П. з жорсткім каркасам (у выглядзе вял. парасона), на якім франц. паветраплавальнік А.​Ж.​Гарнерэн у 1797 спусціўся з паветр. шара. Ранцавы П. створаны ў Расіі Г.​Я.​Кацельнікавым (1911). У СССР першы скачок з П. здзейсніў у 1927 М.​М.​Громаў; вучэбна-трэніровачныя П. з’явіліся ў 1930.

Складаецца з купала са стропамі, падвясной падвеснай сістэмы, выцяжнога П., ранца, чахла, выцяжных фала, кальца і аварыйнага кальца. Адрозніваюць П. па форме купала (напр., круглы, прамавугольны, па плошчы 0,1—1000 м² і больш) і асаблівасцях канструкцый (напр., са шчылінамі і клапанамі, якія дапамагаюць кіраваць П.). Ёсць П., купал якіх у час спуску набывае форму крыла лятальнага апарата. Паводле прызначэння П. падзяляюць на людскія, грузавыя і спецыяльныя. Людскія бываюць выратавальныя, трэніровачныя, спарт., дэсантныя. Для спуску цяжкіх грузаў ужываюць шматкупальныя сістэмы (3 і больш). Спец. П. служаць для тармажэння самалёта (пры пасадцы), гоначнага аўтамабіля, спуску на зямлю касм. спускальных апаратаў, радыёзондаў і інш., а таксама спуску касм. апаратаў на тыя планеты, якія маюць атмасферу і інш.

Схема раскрыцця парашута: 1 — выкід выцяжнога парашута з парашутнага кантэйнера; 2 — выцягванне купала са стропаў асноўнага парашута раскрытым выцяжным парашутам; 3, 4, 5 — напаўненне купала паветрам.

т. 12, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)