размака́ць гл. размокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размака́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. размака́е размака́юць
Прошлы час
м. размака́ў размака́лі
ж. размака́ла
н. размака́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час размака́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размака́ць несов. размока́ть; см. размо́кнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размокнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́кнуць, -ну, -неш, -не; размо́к, -кла; зак.

Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць.

|| незак. размака́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размока́ть несов. размака́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурту́шка ’мачанне’ (трак., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mùrtiразмакаць, размякаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размяка́ць ’разбухаць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’размакаць’ (Нас.), размякчэ́ць ’зрабіцца мяккім’ (Юрч. СНЛ). Ад раз- і мя́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufweichen

1.

vt рабі́ць мя́ккім; размачы́ць; размыва́ць

2.

vi (s) размака́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРГІЛІ́Т

(ад грэч. argillos гліна + ...літ),

асадкавая горная парода, што ўтварылася ў выніку ўшчыльнення, абязводжвання і цэментацыі глінаў, ад якіх адрозніваецца каменепадобнасцю і няздольнасцю размакаць у вадзе. Цемнаколерная (да чорнага) парода, у асн. гідраслюдзістага ці мяшанага саставу. Утварае масіўныя пласты, мікраслаістыя разнавіднасці. Аргіліт характэрны для складкавых абласцей і старажытных адкладаў платформаў. На Беларусі вядомы ў адкладах верхняга пратэразою, дэвону і інш. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытв-сці цэменту, керамзіту, радзей буд. керамікі і вогнетрывалых матэрыялаў.

т. 1, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)