разло́жысты, -ая, -ае.

1. Развесісты, раскідзісты, шырокі (пра дрэвы, крону, галіны і пад.).

Разложыстая ліпа.

2. Шырокі, пакаты; адкрыты, роўны.

Р. луг.

|| наз. разло́жыстасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разло́жысты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разло́жысты разло́жыстая разло́жыстае разло́жыстыя
Р. разло́жыстага разло́жыстай
разло́жыстае
разло́жыстага разло́жыстых
Д. разло́жыстаму разло́жыстай разло́жыстаму разло́жыстым
В. разло́жысты (неадуш.)
разло́жыстага (адуш.)
разло́жыстую разло́жыстае разло́жыстыя (неадуш.)
разло́жыстых (адуш.)
Т. разло́жыстым разло́жыстай
разло́жыстаю
разло́жыстым разло́жыстымі
М. разло́жыстым разло́жыстай разло́жыстым разло́жыстых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разло́жысты (о дереве) разве́систый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разло́жысты, ‑ая, ‑ае.

1. Развесісты, раскідзісты, шырокі (пра дрэва, крону, галіны і пад.). А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна-купчастых хвоях у полі. Колас. З-пад цяжкіх, разложыстых шатаў струменіць духмянае і чыстае, як крынічная вада, паветра. Гамолка. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад. Пестрак. // Які пашыраецца, расходзіцца кверху; развілісты. Буйвалы, важна несучы разложыстыя рогі, павольна цягнулі скрыпучую арбу. Самуйлёнак. Сям-там выглядалі з-пад .. [лістоў] запозненыя, разложыстыя кветкі белых лілей. Арочка.

2. Шырокі, пакаты; адкрыты, роўны. Добры луг там быў, трава расла, як чарот. Месца ўдалае, роўнае, разложыстае. Скрыган. І толькі ўздоўж рэчкі Пітамкі ляжалі разложыстыя паплавы. Асіпенка.

3. Які далёка чуецца, адбіваючыся рэхам. Магутны разложысты выбух скалануў вагон. Паслядовіч. Неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі разложыстыя ўдары грому. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́жысты (галінасты) weit verzwigt, britästig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус. дыял. разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бухма́ты, -ая, -ае (разм.).

Пышны, разложысты.

Бухматыя кроны.

|| наз. бухма́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галіна́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты. Галінасты дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́систый разло́жысты, разга́лісты, разве́сісты, раскі́дзісты;

разве́систая клю́ква шутл. на вярбе́ гру́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаргатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які шаргаціць, шаргоча. Шаргатлівы ўпачатку голас пераходзіў пад канец у гулкі і разложысты посвіст. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)