разгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак. (разм.).

1. Пачаць гаварыць, стаць гаваркім.

Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.

2. Пачаць шчырую гаворку з кім-н.

Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгавары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разгавару́ся разгаво́рымся
2-я ас. разгаво́рышся разгаво́рыцеся
3-я ас. разгаво́рыцца разгаво́рацца
Прошлы час
м. разгавары́ўся разгавары́ліся
ж. разгавары́лася
н. разгавары́лася
Загадны лад
2-я ас. разгавары́ся разгавары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разгавары́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разгавары́цца сов. разговори́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак., з кім і без дап.

Разм. Пачаць шчырую гаворку з кім.‑н. — Эх, і лесу ж у вас многа! — сказаў настаўнік, каб разгаварыцца з палешуком і пазнаёміцца з ім бліжэй. Колас. Разгаварыліся тады землякі пра родны горад, і выявілася, што абодва з Горкай вуліцы. Пальчэўскі. // Пачаць многа гаварыць, стаць гаваркім. — Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самай Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка. Сяргей быў не вялікі мастак расказваць. Асабліва яму цяжкавата было пачынаць, разгаварыцца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгавары́цца ins Gespräch kmmen*; gesprächig [rdselig] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разговори́ться сов. разгавары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́тарыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Завесці гутарку; разгаварыцца.

Р. па дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгамані́цца, -маню́ся, -мо́нішся, -мо́ніцца; зак. (разм.).

Тое, што і разгаварыцца.

Разгаманіліся сябры.

|| незак. разгамо́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разоткрове́нничаться сов., разг. разгавары́цца адкры́та (шчы́ра).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozgwarzyć się

зак. разгаварыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)