развяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’яднацца (пра канцы чаго-н. звязанага).

Развязаўся вузел.

Хустка развязалася.

2. перан., з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (разм.).

Р. з кампаніяй.

|| незак. развя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развяза́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. развяжу́ся развя́жамся
2-я ас. развя́жашся развя́жацеся
3-я ас. развя́жацца развя́жуцца
Прошлы час
м. развяза́ўся развяза́ліся
ж. развяза́лася
н. развяза́лася
Загадны лад
2-я ас. развяжы́ся развяжы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час развяза́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развяза́цца сов., в разн. знач. развяза́ться;

сту́жка ~за́лася — ле́нта развяза́лась;

р. з непрые́мным чалаве́кам — развяза́ться с неприя́тным челове́ком;

язы́к ~за́ўся — язы́к развяза́лся;

мех ~за́ўся — прорва́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Распусціцца, разысціся (пра канцы чаго‑н. звязанага). Але вось праз акно бачу, ідзе ў праўленне жанчына. Ідзе так хутка, што нават белая хустка на галаве развязалася, і вецер канцы яе заносіць на плечы. Пестрак. У Сцёпкі ў калідоры, перад самым выхадам ужо, развязалася абора ад лапця. Пальчэўскі. // Вызваліцца ад вяровак, завязак і пад., распакавацца. Пакет развязаўся. Мяшок развязаўся. □ Глянула Назарыха і абамлела. Што ж гэта? Яе вузельчык развязаўся, а ў Міхасёвай руцэ жмут чырвоненькіх паперак. Б. Стральцоў.

2. перан.; з кім-чым. Разм. Парваць сувязь з кім‑, чым‑н., вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Люба патрабавала, каб Генадзь хутчэй развязаўся з Вікторыяй. Сабаленка. Якаў хацеў сказаць, што ён ужо развязаўся з зямлёй, але гэта было б падобна на пахвальбу. Чарнышэвіч.

3. перан. Разм. Прыйсці да развязкі, вырашыцца. Плячысты дымаўскі дзяцюк .. дастаў капшук і рыхтаваўся закурыць, думаючы, мусіць, што справа развяжацца мірным спосабам. Крапіва.

•••

Язык развязаўся (развяжацца) гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развяза́цца

1. ufgehen* vi (s), sich lösen (пра вузел і пад.);

2. разм. (з кім-н. з чым-н.) lswerden аддз. vi (s); sich (D) etw. vom Hls(e) schffen;

язы́к развяза́ўся die Znge löste sich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рассупо́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв . -ніцца; зак.

Развязацца (пра супоню на хамуце).

|| незак. рассупо́ньвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбарса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак. (разм.).

Развязацца (пра аборы і пад.).

|| незак. разбэ́рсвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбарса́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Развязацца (пра аборы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразвя́звацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Развязацца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Мяшкі паразвязваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлыга́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Вызваліцца ад вяроўкі, якой быў залыганы; развязацца.

Конь разлыгаўся.

|| незак. разлы́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)