1.Разм. Раскласці, прывесці ў парадак свае рэчы (пасля пераезду і пад.) — Можаш ісці, Харчанка, — кажа маёр салдату. — А мне, мабыць, гаспадыня паможа тут разабрацца.Скрыган.
2. Унікнуўшы ў падрабязнасці, зразумець сутнасць чаго‑н., уясніць для сябе што‑н. Разабрацца ў абстаноўцы. Разабрацца ў чарцяжах. □ Адразу ж .. [Лабановіч] не мог разабрацца ў сваім учынку і ў пачуццях.Колас.// Адрозніць, вызначыць, зразумець што‑н. Сашка дык і не разабраўся спачатку: нешта зверху шаснула, куры ў двары закрычалі што было сілы і сыпанулі, як гарох, ва ўсе бакі.Даніленка.[Андрэй] не мог добра разабрацца, чый гэта двор, з якога выйшла дзяўчына, бо ўсё было тут па-новаму.Дуброўскі.
3. Разгледзеўшы падрабязна, вырашыць усе пытанні, супярэчнасці. [Пракаповіч:] — Вы свае прэтэнзіі перадавайце мне ці прападу. Мы разбяромся. А з рабочымі няма чаплаяцца.Радкевіч.— Пане Каролю, — сказала цвёрда, з прыціскам [пані Мар’я], — .. Гэта мой клас, і я сама разбяруся...Брыль.
4.Разм. Управіцца, справіцца з кім‑, чым‑н. Няма з ім зладу, і таму Заўсёды клікалі Хаму, Каб той З Кузьмой Як-небудзь разабраўся.Корбан.
5. Знайсці сваё месца (у страі). — Разабрацца па ротах! — загадаў камандзір. — Адыходзім на сваю базу.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разабра́цца
1.разм. (разабраць рэчы, уладкавацца) áuspacken vt, sich éinrichten, séine Sáchen in Órdnung bríngen*;
2. (зразумець) sich (D) klar wérden (у чым-н. über A); sich áuskennen* (у чым-н. in D); éinen kláren Begríff bekómmen* (у чым-н. von D); aus etw. (D) klug wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разобра́тьсяв разн. знач.разабра́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спакваля́, прысл. (разм.).
Павольна, паступова.
Ноч с. ахінала зямлю.
С. разабрацца ў паперах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Расшало́паць ’зразумець, раскумекаць, разабрацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысшало́піцца ’разабрацца’ (Бяльк.). Ад шалопаць (гл.).