Ваенна-аператыўная група пры Рагачоўскім падпольным райкоме КП(б)Б, гл. Рагачоўская ваенна-аператыўная група

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рагачо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рагачо́ўскі рагачо́ўская рагачо́ўскае рагачо́ўскія
Р. рагачо́ўскага рагачо́ўскай
рагачо́ўскае
рагачо́ўскага рагачо́ўскіх
Д. рагачо́ўскаму рагачо́ўскай рагачо́ўскаму рагачо́ўскім
В. рагачо́ўскі (неадуш.)
рагачо́ўскага (адуш.)
рагачо́ўскую рагачо́ўскае рагачо́ўскія (неадуш.)
рагачо́ўскіх (адуш.)
Т. рагачо́ўскім рагачо́ўскай
рагачо́ўскаю
рагачо́ўскім рагачо́ўскімі
М. рагачо́ўскім рагачо́ўскай рагачо́ўскім рагачо́ўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Святое возера,

возера ў Рагачоўскім р-не.

т. 14, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Старое Сяло,

вёска ў Рагачоўскім р-не.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫНЕ́ВІЧ (Тамаш Міхайлавіч) (1815 — 28.7.1863),

кіраўнік атрада ў час паўстання 1863—64. Уладальнік маёнтка Верхняя Тошчыца ў Рагачоўскім пав. У 1834—44 на ваен. службе. Выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-ротмістра і пасяліўся на радзіме. У крас. 1863 арганізаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад у Рагачоўскім пав. Атрад не паспеў разгарнуць актыўных дзеянняў, быў рассеяны паблізу в. Верхняя Тошчыца войскамі, якім дапамагалі сяляне. Паводле прыгавору суда, зацверджанага М.​М.​Мураўёвым, публічна расстраляны ў Рагачове. Прататып Усяслава Грынкевіча ў рамане У.​Караткевіча «Нельга забыць».

Г.​В.​Кісялёў.

т. 5, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРЫ́ЦА,

рака ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 149 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Сялец. Рэчышча на ўсім працягу каналізавана.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Све́ржань ‘цвёрды ўчастак абалоні ракі’, сцвержань (ствержень) ‘тс’ (Жучк.), Све́ржань (назва вёсак у Стаўбцоўскім, Рагачоўскім, Ганцавіцкім раёнах). Ад *сцвярдзець (параўн. рус. дыял. ствердеть, укр. стверді́ти ‘зацвярдзець’) з суф. ‑ень (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38 і наст.) або кантамінацыя цвёрды і стрыжань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯЛІ́КАЕ КАМА́РЫНА, Камарын,

возера ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме Дняпра, з 1 км на У ад г. Рагачоў. Пл. 0,28 км², даўж. 2,4 км, найб. шыр. 100 м. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром.

т. 4, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУЧЫ́Н,

вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Рагачоў—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад г. Рагачоў, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Луцкае. 919 ж., 435 двароў (1999).

На думку некат. даследчыкаў, тут размяшчаўся стараж. горад Лучын. Згадваецца як горад у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.), у 1480 у Грамаце караля Казіміра мінскаму купцу Церашковічу. У 14—18 ст. у Рагачоўскай воласці (старостве) ВКЛ, з 16 ст. вядомы як сяло. З 1793 у Рас. імперыі, у Рагачоўскім пав. Беларускай, з 1802 Магілёўскай, з 1919 Гомельскай губ. У 1886—672 ж., 114 двароў, царква, 2 ветракі. З 1924 цэнтр сельсавета ў Рагачоўскім р-не Бабруйскай акр. (да 1930), з 1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі двойчы (у 1941 і 1944) часткова спальвалі Л. У 1972—1352 ж., 387 двароў.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі група археал. помнікаў Лучын.

Т.​С.​Скрыпчанка.

т. 9, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРАЕ ВО́ЗЕРА,

у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Дняпро, за 5 км на Пд ад г. Рагачоў. Пл. 0,28 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 120 м. Старычнае. Ўсх. бераг пад лесам. На Пн злучана ручаём са старыцамі.

т. 6, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)