ра́бін, а, мн. -ы, -аў, м.

Служыцель культу ў яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

|| прым. ра́бінскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́бін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́бін ра́біны
Р. ра́біна ра́бінаў
Д. ра́біну ра́бінам
В. ра́біна ра́бінаў
Т. ра́бінам ра́бінамі
М. ра́біне ра́бінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́бін м., рел. равви́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́бін, ‑а, м.

Служыцель культу, духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

[Ад стараж.-яўр. rabbi — настаўнік мой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РА́БІН (ад стараж.-яўр. раббі — настаўнік),

служыцель культу ў іудаізме, суддзя па пытаннях рэліг. і сямейнага жыцця ў яўр. абшчыне. Калегія Р. — рабінат — тлумачыць прадпісанні Талмуда, прыстасоўвае іх да сац. умоў, імкнецца кіраваць духоўным і паліт. жыццём нар. мас, практычна выконваць шэраг дзярж. функцый.

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ра́бін м. рэл. Rabbíner m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РА́БІН (Іцхак) (1.3.1922, г. Іерусалім, Ізраіль — 4.11.1995),

ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Ізраіля. Генерал. Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). З 1943 чл. Пальмаха — ударных атрадаў яўр. сіл самаабароны ў Палесціне. Ў час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандзір брыгады. У 1956—59 камандуючы Паўн. ваен. акругай, потым на штабных пасадах, у 1964—68 начальнік Ген. штаба ўзбр. сіл Ізраіля. З 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. З 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974—77 старшыня Паліт. к-та Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм’ер-міністр Ізраіля. У 1984—90 міністр абароны Ізраіля. З лют. 1992 старшыня Партыі працы, з чэрв. 1992 прэм’ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынгтоне (1994). Забіты яўр. фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі. Нобелеўская прэмія міру 1994 (з Я.Арафатам і Ш.Перасам).

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ра́бін

(ст.-яўр. rabbi = настаўнік мой)

духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ра́бін 1 ’служыцель культу, духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне’ (ТСБМ, Гарэц.), рабе́й ’тс’ (Сержп.), рабэй ’тс’ (Нас.) ст.-бел. рабей, рабинъ, раббинъ, равви, рави, рус. равви́н, укр. ра́бин, польск. rabin, чэш. rabín, літ. rãbinas. Упершыню зафіксавана ў помніках старабеларускай пісьменнасці ў форме рабинъ (раббинъ) у 1506 годзе. Са ст.-яўр. rabbî ’мой настаўнік’. Як мяркуе Фасмер, тут, магчыма, сінгулятыўнае слав. ‑inъ (Фасмер, 3, 428).

Ра́бін 2 ’рабы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Ад рабы (гл.) з іранічнай адсылкай да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́бін

(ст.-яўр. rabbi = літар. настаўнік мой)

духоўны кіраўнік вернікаў у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)