ракетны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ракеты. Ракетная ўстаноўка. Ракетны пісталет. Ракетны сігнал. Ракетны рухавік. Ракетныя войскі.

2. Які дзейнічае па прынцыпу ракеты (у 2 знач.). Ракетная тэхніка. Ракетныя снарады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуга́ч1 ’птушка Strix bubo’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сержп., ТС), ’птушка Bubo bubo’ (Харэўскі, Звяры-суайчыньнікі, Мн., 2000, 65), ’начная сава’ (Цых.), ’птушка сыч’ (Дразд.), ’птушка бугай’ (ТС), укр. пу́гач ’птушка Strix bubo’, рус. пуга́ч ’тс’, польск. puchacz ’птушка Bubo’. Утворана на базе гукапераймання: дзеяслоў пу́гаць (пуга́ч пу́гае, Сержп. Грам., 63), укр. пугу́кати перадае дзеянне паводле выгуку пугу! (Смаль-Стоцкі, Приміт., 165), характэрнага для названых птушак, параўн. таксама: “Крик филина — это слышимое на далеком расстоянии buhu, а его немецкое название — Uhu, Huhu, Puhu” (Птицы, 1, 101). Параўн. ЕСУМ, 4, 626.

Пуга́ч2пісталет-цацка’, ’той, хто палохае’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. пуга́чпісталет-цацка’ (ад пуга́ть ’палохаць’) ці мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова пугаць, гл. пугнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашчоўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Замкнуць, зачыніць, утварыўшы пры гэтым рэзкі, кароткі гук. Зашчоўкнуць замок. ▪ Нахіліўшыся над .. [Джыавані] і хаваючы ў кабуру пісталет, які яшчэ дыміўся, паліцэйскі зашчоўкнуў на яго руках наручнікі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наставіць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. чаго. Паставіць у нейкай колькасці.

    • Н. стагоў сена.
  2. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.

    • Н. пісталет на каго-н.
  3. Выставіць наперад, выцягнуць.

    • Н. рукі.
  4. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).

    • Н. вочы.
  5. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).

    • Н. каўнер.
  6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм).

  7. Падрыхтаваць самавар, згатаваць чай.

    • Н. самавар.

|| незакончанае трыванне: настаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

крыху, прысл.

1. У невялікай колькасці; трошкі, нямнога. Выпіць крыху вады. Адрэзаць крыху хлеба.

2. Чуць-чуць; у нязначнай ступені. Пужліва-варожы змрок крыху расступіўся, парадзеў. Колас. Міколка прасіў дзеда даць яму паднесці пісталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэтны, ‑ая, ‑ае.

Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. ▪ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі. Быкаў. // перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаслены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамасліць.

2. у знач. прым. Насычаны маслам; запэцканы маслам, мазутай і пад. [Наташа] дастала з-пад страхі загорнуты ў прамасленую анучку пісталет. Шамякін. Змазчык, заламаўшы на патыліцу прамасленую кепку, .. прайшоў ля інжынера. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

krócica

ж.

1. гіст. пісталет з кароткай руляй;

2. ружжо з кароткім ствалом; абрэз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мушке́т1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).

Мушке́т2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўтамат, ‑а, М ‑маце, м.

1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.

2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.

[Ад грэч. automatos — самарухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)