пі́скнуць гл. пішчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́скнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пі́скну пі́скнем
2-я ас. пі́скнеш пі́скнеце
3-я ас. пі́скне пі́скнуць
Прошлы час
м. пі́скнуў пі́скнулі
ж. пі́скнула
н. пі́скнула
Загадны лад
2-я ас. пі́скні пі́скніце
Дзеепрыслоўе
прош. час пі́скнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пі́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і піснуць. Жаласліва піскнула непадалёку нейкая птушачка. М. Ткачоў. — Добры дзень! — тоненька піскнуў хлапчук, глянуўшы на мяне спадылба. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́скнуць, пі́снуць queken vi; pep(s)en vi (пра птушанят)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пішча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

Рабіць піск; гаварыць пісклівым голасам.

Пішчалі птушаняты.

|| аднакр. пі́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і пі́скнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́гнуць

‘гучна, адрывіста піскнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цы́гну цы́гнем
2-я ас. цы́гнеш цы́гнеце
3-я ас. цы́гне цы́гнуць
Прошлы час
м. цы́гнуў цы́гнулі
ж. цы́гнула
н. цы́гнула
Загадны лад
2-я ас. цы́гні цы́гніце
Дзеепрыслоўе
прош. час цы́гнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Піск ’тонкі, высокі гук’ (ТСБМ, Яруш.), піскатня́ ’працяглы многагалосы піск’, піскнуць, піснуць — аднакратнае ад пішча́ць (ТСБМ), пі́скыць ’пішчаць раз-пораз’ (Юрч. СНЛ), піскаце́ць ’пішчаць’ (гродз., З нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (гродз., ЛА, 1), ’шчабятаць (пра ластаўку)’ (Скарбы), піска́ты ’пісклявы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пи́скати, писк, рус. писк ’тс’, ц.-слав. пискати; польск. piskać ’пішчаць’, ’шыпець’, в.-луж. piskać ’пішчаць, вішчаць’, ’скрыпець’, ’свісцець’, ’іграць на музычным інструменце (дудцы)’, чэш. pískati ’свісцець’, ’дудзець (на дудзе)’, славац. pískať ’тс’, pisk, piskot ’піск’, славен. písk ’свіст’, pískati ’свісцець’, серб.-харв. пи̏ска ’піск, віскат’, пи̏скав ’пісклявы, рэзкі’, ’свісцячы гук’, макед. пискот ’піск. віскат’, писка ’пішчаць’, ’свісцець’, ’шыпець’, балг. пискам ’пішчаць’, ’плакаць’, ’шчыкаць, цвыркаць’, ст.-слав. пискати ’іграць на жалейцы’. Прасл. *piskъ, *piskati, утвораныя ад гукапераймальнай асновы *pi‑, параўн. літ. pyškė́ti ’ляскаць (пугай), ’трашчаць (аб лёдзе), лат. pį̃kstet ’пішчаць’, лац. pipāre, pipiāre, pīpilāre ’пішчаць’, ст.-грэч. πίπος ’птушанё’, πιππίξω ’пішчу’, ст.-інд. picchōrā, picchōlā ’дудка, флейта’, ісл. píska ’шаптаць, шалясцець’ (Праабражэнскі, 2, 62; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Брукнер, 415 ). Махэк₂ (451) дапускае далучэнне ‑sk-інтэнсіва да асновы *pi‑ (> *pi‑sk‑ati), першасным значэннем якой было ’свісцець’, як і ў ням. pfeifen. Суф. ‑sk‑, як у трэск, плеск, нырск, ляск(ат) і інш. Сюды ж піску́лька ’вадаплаўная птушка атрада гусепадобных’ (ТСБМ), пі́кот ’цісканне (пра ўюноў у лавушцы)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

breathe

[bri:ð]

1.

v.i.

1) ды́хаць

2) перадыхну́ць, адсапсьці́ся, адпачы́ць

At last there is time to breathe — Нарэ́шце знайшо́ўся час перадыхну́ць

3) лёгка дзьмуць, ве́яць (пра ве́цер)

4) жыць, быць жывы́м

2.

v.t.

1) удыха́ць, ды́хаць

to breathe poisonous fumes — удыха́ць атру́тныя выпарэ́ньні

2) дава́ць адпачы́ць

The rider breathed his horse — Ко́ньнік даў адпачы́ць каню́

3) шапта́ць; каза́ць

not to breathe a word — не прагавары́цца ні сло́вам, ня пі́скнуць ні сло́ва, трыма́ць у сакрэ́це

4) перадава́ць; ды́хаць чым

5) Figur. удыха́ць, натхня́ць

to breathe new life into an organization — ажыві́ць арганіза́цыю

- breathe a vein

- breathe easy

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)