пісе́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пісе́ц пісцы́
Р. пісца́ пісцо́ў
Д. пісцу́ пісца́м
В. пісца́ пісцо́ў
Т. пісцо́м пісца́мі
М. пісцу́ пісца́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пісе́ц, -сца́ м., ист. писе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скарапі́сец, ‑сца, м.

Даўней — пісец, перапісчык, які піша скорапісам. // Той, хто піша хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцыляры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Уст. Дробны служачы канцылярыі; пісец.

2. Работнік апарату, які аддае перавагу дробязям канцылярскага справаводства, фармальна адносіцца да працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столанача́льнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік, начальнік стала (у 4 знач.). Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́сар1 ’ніжэйшая службовая асоба, якая займалася перапіскай’, канцылярскі служачы’, ’сакратар’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сл. ПЗБ); ст.-бел. писаръ ’пісар’; стараж.-рус. писарь ’мастак, жывапісец’ (1045 г.), укр. писарь ’пісар’, польск. pisarz, н.-луж. pisaŕ ’пісьменнік’, в.-луж. pisar ’перапісчык’, чэш. písařпісец’, ’пісар-перапісчык’, славац. pisár ’тс’, славен. pisár той, хто піша’, ’пісец’, ’пісар’, ’пісьмавод’, серб.-харв. пи̏сар ’пісар’, ’перапісчык’, макед. писар ’пісар’, балг. пѝсар ’тс’, ’пісец’. Новае слова, утворанае ў Сярэднявеччы ад пісаць са значэннем ’пісаць’. Суфікс ‑ар узыходзіць да познепрасл. *‑arʼь, які ўтвараў назвы выканаўцаў і быў запазычаны з германскіх ці (у меншай ступені) раманскіх моў, з носьбітамі якіх суседнічалі славяне. Апошняй крыніцай з’яўляецца лац. ‑ārius (Слаўскі, SP, 2, 21–23).

Пі́сар2 ’госць на вяселлі, які дзеліць каравай’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, з польск. pisarz weselny ’вясельнік, які камічна важна танцуе з маладой, частуе пры расплятанні касы’. Генетычна узыходзіць да пі́сар1 (гл.).

Пі́сар3 ’шрам на скуры жывёлы’ (чач., ЛА, 1). Таго ж паходжання, што і пісаг (гл.), суф. ‑ар, як у шнар ’шрам’.

Пі́сар4 пісарка ’рыба быстранка. Alburnus bipunctatus L.’ (Інстр. 2). Відаць, запазычана з рус. писарь, писарка ’тс’ або ўкр. писар, писарка ’тс’, што звязаны з *pьsati ’маляваць’ (з-за стракатай афарбоўкі), гл. пісаць (Каламіец, Рыбы, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяк, ‑а, м.

1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.

2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца. Чарот.

[Ад грэч. diákonos — служка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франтава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік. Чорны. Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў. // Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.

2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяк

(ад гр. diakonos = служка)

1) ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык;

2) пісец у Стараж. Русі, а ў 14—17 ст. службовая асоба ў дзяржаўных установах Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРУ́ГЕР (Янкель Мордухавіч) (Якаў Маркавіч; 14.5.1869, Мінск — 19.3.1940),

бел. жывапісец і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1939). Вучыўся ў Кіеўскай школе малявання М.І.Мурашкі (1882—86), у Варшаве ў Л.Горавіца (1887), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1888—95), у Вышэйшым маст. вучылішчы пры АМ у Пецярбургу ў У.Макоўскага (1897—1900). З 1900 у Мінску. У 1904 арганізаваў «Курсы малявання і жывапісу», у 1906 — прыватную школу малявання (дзейнічала да 1914). З 1914 выкладаў малюнак у Казані, з 1921 — на рабфаку пры БДУ. У 1921—23 збіраў матэрыялы ў краязнаўчых экспедыцыях Бел. дзярж. музея, удзельнічаў у афармленні Музея рэвалюцыі БССР. Працаваў пераважна ў быт. і партрэтных жанрах. У творах быт. жанру адлюстроўваў гіст. і сучасныя яму падзеі, сцэны з яўр. жыцця і побыту: «На суд прафесара», «Пагром», «Пісец Торы», «Пісьманосец», «Духоўны суд», «Хедэр» (усе 1900—10-я г.), «Дзіцячая калонія» (1930), «Прызыўная камісія» (1932), «Кавальскі цэх» (1937), «Гульня ў гарадкі» (1930-я г.). Партрэты вызначаюцца дакладнасцю псіхал. характарыстыкі і глыбінёй вобразаў: «Аўтапартрэт у малінавым берэце» (1889), партрэт брата (1896), партрэты скрыпача Жухавіцкага (1897), Я.Коласа і Я.Купалы (1923), М.Горкага, З.Бядулі (1920—30-я г.), аўтапартрэт (1931).

Н.М.Усава, Г.М.Ярмоленка.

Я.Кругер Пісьманосец. 1907.

т. 8, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)