пяцьдзеся́т, пяцідзесяці, Т пяццюдзесяццю, ліч.кольк.
Лік і лічба 50. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 50. Пяцьдзесят метраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пяцьдзесят чацвёрты Мінскі пяхотны полк (у Севастопальскай абароне 1854—55) 9/462
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
pięćdziesiąt
пяцьдзесят
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пяцідзесяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю ў пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвая аблігацыя.
2. Коштам у пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fünfzignumпяцьдзеся́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьдзесят гадоў.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьдзесят гадоў таму назад. Пяцідзесяцігоддзе БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы тэрмін.
2. Узростам у пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы мужчына. Пяцідзесяцігадовы дуб.
3. Які мае адносіны да пяцідзесяцігоддзя (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стопяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў сто пяцьдзесят гадоў. Мінулае стопяцідзесяцігоддзе.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося сто пяцьдзесят гадоў таму назад. Стопяцідзесяцігоддзе заснавання горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Н,
пятнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Н («наш»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўнай Ν («ні»), У старабел. графіцы абазначала гукі «н», «н’» («набыти», «нива»), мела лікавае значэнне «пяцьдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычна-прахадныя насавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «н», «н’» («напрамак», «ніжні» — «н’іжн’і»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМСІ́Н (араб., літар. — пяцьдзесят),
гарачы (часта да 40 °C) і сухі амаль штармавы вецер пераважна паўд. і паўд.-зах. румбаў на ПнУ Афрыкі і ў сумежных краінах Б. Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх ч. цыклонаў, што перамяшчаюцца з пустынь Паўн. Афрыкі ў раёны Усх. Міжземнамор’я. Дзьме каля 50 сут у годзе, звычайна ў сак.-маі. Пераносіць шмат пяску і пылу, часта суправаджаецца аптычнымі з’явамі (міражы і фата-маргана).