чорна-пярэстая парода

т. 17, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ ЧО́РНА-ПЯРЭ́СТАЯ ПАРО́ДА свіней, універсальнага кірунку прадукцыйнасці. Зацверджана ў 1976. Выведзена на Беларусі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясц. свіней з даўгавухімі і караткавухімі свіннямі, йоркшырамі, беркшырамі, тэмворсамі і буйнымі чорнымі. Сучасныя лініі маюць «кроў» ландрасаў і эстонскай беконнай пароды. Парода складаецца з 9 ліній і 26 сямействаў і роднасных груп матак. Вядучыя племзаводы на Беларусі ў Капыльскім, Ляхавіцкім і Горацкім р-нах.

Свінні пераважна мяса-сальнага і мяснога тыпаў, моцнай канстытуцыі, вынослівыя, высокапрадукцыйныя. Жывая маса дарослых кныроў 310—340, матак 240—250 кг, даўж. тулава адпаведна 184 і 161 см. Пладавітасць 10—11 парасят за апарос.

т. 2, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Чорна-пярэстая парода буйной рагатай жывёлы 2/448—449 (укл.), 458; 3/303; 11/225

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Эстонская чорна-пярэстая парода буйной рагатай жывёлы 2/458; 11/481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

со́йка, -і, ДМ со́йцы, мн. -і, со́ек, ж.

Пярэстая лясная птушка атрада вераб’інападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабу́ха

пярэстая жывёліна’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рабу́ха рабу́хі
Р. рабу́хі рабу́х
Д. рабу́се рабу́хам
В. рабу́ху рабу́х
Т. рабу́хай
рабу́хаю
рабу́хамі
М. рабу́се рабу́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пярэ́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пярэ́сты пярэ́стая пярэ́стае пярэ́стыя
Р. пярэ́стага пярэ́стай
пярэ́стае
пярэ́стага пярэ́стых
Д. пярэ́стаму пярэ́стай пярэ́стаму пярэ́стым
В. пярэ́сты (неадуш.)
пярэ́стага (адуш.)
пярэ́стую пярэ́стае пярэ́стыя (неадуш.)
пярэ́стых (адуш.)
Т. пярэ́стым пярэ́стай
пярэ́стаю
пярэ́стым пярэ́стымі
М. пярэ́стым пярэ́стай пярэ́стым пярэ́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пярэ́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос; рознакаляровы.

Пярэстая тканіна.

2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.

П. склад слухачоў.

3. 3 вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).

П. конь.

|| наз. пярэ́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцялі́цца, ‑целіцца; зак.

Разм. Ацяліцца (звычайна з цяжкасцямі). [Альбіна:] — Пярэстая ніяк не магла расцяліцца, дык я мо з палавіны ночы таўклася на ферме. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́нізу, прысл.

Знізу, унізе. Перад вокнамі лапушацца кусты вяргіні і цягнуцца аж пад самае застрэшша цыбатыя мальвы, а понізу высцілаюцца пярэстая шаўкавіца і зялёны барвенак. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)