Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пяршы́цьнесов., безл. перши́ть;
п. у го́рле — перши́т в го́рле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пяршы́ць, ‑шыць; безас.незак.
Разм. Пра адчуванне раздражнення, козыту (у горле). Сіні тытунёвы дым лёгка плаваў пад столлю. Ад яго пяршыла ў горле, браў кашаль.Адамчык.Ад пылу.., ад гарачыні пяршыла ў горле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяршы́цьбезас.:
у мяне́пяршы́ць у го́рле mir kratzt es im Hals; ich spüre éinen Hústenkitzel; ich habe éinen Frosch im Hals (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус.перши́ть ’тс’, польск.pierszeć ’сыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш.pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац.pršať ’тс’, славен.pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв.pr̀šiti ’тс’, балг.пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл.*pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ.peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перши́тьнесов., безл.пяршы́ць;
перши́т в го́рлепяршы́ць у го́рле.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запяршы́ць, ‑шыць; безас.зак.
Разм. Пачаць пяршыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карпашы́ць ’пяршыць’ (Нар. словатв.). Мабыць, кантамінацыя карпаць і і пяршыць.