Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Трупёрда ‘дзябёлая, лянівая дзеўка ці баба’ (рас., Краязн. газ., 2014, № 10). Параўн. рус.трупёрда ‘тс’, ‘абжора’, ‘вялы, непаваротлівы чалавек’, трупёрдый, трупёдрый ‘здаровы, дзябёлы’. Экспрэсіўнае рэгіянальнае беларуска-рускае ўтварэнне на аснове дзеяслова тру́паць ‘біць, стукаць’, параўн. рус.крепко сбитый ‘здаровы, дзябёлы’ з ад’ідэацыяй да *pьrděti (гл. пярдзець). Фасмер (4, 109) мяркуе пра сувязь з труп, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пардва ’белая курапатка’ (Дэмб. 1, 457; Інстр. II), парба ’тс’ (Інстр. II). Рус.пирдва ’балотны бакас, Scolopax gallinago’, польск.pardwa ’белая курапатка’, ст.-чэш.pardva ’птушка Totanus’. Пэўнай этымалогіі няма. Брукнер (396) дэфінуе яго запазычанне з рус.Фасмер (3, 205), наадварот, лічыць магчымым (з-за наяўнасці ‑ар‑) яго польскае паходжанне і рэканструюе як pbrdy, pbrdwe, якое аналагічна грэч. семантычнай мадэлі πέρδιξ ’курапатка’: πέρδομαι (гл. пярдзець) і ўзыходзіць да гукапераймання (ад шума крылаў пры ўзлёце). Пардва існуе ўжо у ст.-бел.; паводле Булыкі (Даўн. запазыч., 236), гэта запазычанне з польск.