пы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым. Раскідаць кроплі вадкасці, дробныя часцінкі чаго-н.

П. слінай ад злосці (злавацца, быць раз’юшаным). Шнур пырскаў іскрамі.

2. каго-што чым або што на каго-што. Рассейваць дробныя пырскі дзе-н., абліваць дробнымі пырскамі.

П. духамі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разлятацца пырскамі (кроплямі і пад.); ліцца струменем, з сілай.

Фантан пырскае.

Гразь пырскае з-пад капытоў.

Кроў пырскае з раны.

Пырскае злосць (перан.).

4. Смяяцца (не стрымаўшыся або ў адказ на што-н. смешнае).

П. у кулак (хаваючы смех).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Разбягацца імкліва, адразу.

П. у розныя бакі.

|| зак. пы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні́, напы́рскаць, -аю, -аеш, -ае (чым або што на каго-што; да 2 знач.) іпапы́рскаць, -аю, -аеш, -ае.

Пырснулі слёзы.

Пырснуць ад смеху.

Дзеці пырснулі ўрассыпную.

|| наз. пы́рсканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́рскаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пы́рскаю пы́рскаем
2-я ас. пы́рскаеш пы́рскаеце
3-я ас. пы́рскае пы́рскаюць
Прошлы час
м. пы́рскаў пы́рскалі
ж. пы́рскала
н. пы́рскала
Загадны лад
2-я ас. пы́рскай пы́рскайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пы́рскаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пы́рскаць несов.

1. (сыпать брызгами) бры́згать, пры́скать;

2. (опрыскивать) бры́згать, пры́скать;

3. (быстро устремляться) пры́скать;

4. перен. (смеяться) пры́скать;

5. перен. вскипа́ть, вспы́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чым. Раскідаць кроплі вадкасці, іскры, дробныя часцінкі чаго‑н. Калі Павел прыбег на панскі двор, там ужо было многа крошынцаў, а маленькі вёрткі чыноўнік Нервалодаў нешта крычаў і пырскаў слінаю на сялян. С. Александровіч. Язэп бачыў, як тол знік пад вадой, як цягнуў у глыбіню шнур, як той гарэў і пырскаў іскрамі. Асіпенка. // Рассейваць кроплі вады або якой‑н. вадкасці куды‑н. з якой‑н. мэтай. Маці набірае з конаўкі поўны рот вады і пырскае ў мой твар. Бядуля. [Тася Кабрынец] да свірна прыйшла, дзе пратручваюць сяброўкі льнасемя. Пырскаюць на яго спецыяльным растворам. Бялевіч.

2. Разлятацца, рассейвацца кроплямі, дробнымі часцінкамі. Афіцэр крычыць, аж пена з рота пырскае. Кулакоўскі. [Яўхім і Рыгор] удвух ідуць мокрым поплавам і вада пырскае з-пад іх ног. Чорны. / Пра дробны дождж. Пачаў пырскаць дробны дожджык, але цяпер ён быў няшкодным, нават адкрытае вогнішча ад гэтага не цярпела. Маўр. // перан. Моцна выяўляцца (пра пачуцці, настрой). [Злосць] поўніла ўсю .. істоту [Соміка], пералівалася цераз берагі, пырскала, біла фантанам. Крапіва. Гуллівы настрой, здавалася, так і пырскаў з.. [Таніных] агністых вачэй. Марціновіч.

3. Імкліва разбягацца, скакаць, накіроўвацца ў розныя бакі. Бясконцым.. хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. Дуброўскі.

4. Не стрымаўшыся, пачаць смяяцца. Палашка грозна аглядала.. [дзяўчат] і выходзіла. Дзяўчаты не вытрымлівалі і дружна пырскалі смехам. Лынькоў. Шапталіся, паціху пырскалі ад смеху. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́рскаць sprtzen vi; sprühen vi (фантанам); besprtzen vt (апырскваць) besprngen vt (паапырскваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пы́рскаць ’крапіць’ (Нас., Шымк. Собр., ТСБМ, Шат., Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Растарг.), ’гаварыць з запалам’ (Жд. 2), ’пырхаць, ціха смяяцца’ (Жд. 3), пы́рскацца ’задавацца’ (смарг., Сл. ПЗБ), пы́рскнуць ’пакрапіць’ (Шат.), ’кінуцца’ (шальч., Сл. ПЗБ), выклічнік пырсь (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.), пы́рскі ’дробныя кроплі вады’ (ТСБМ, Варл., Шат., Бяльк., Стан.), пырсклівы ’гультаяваты’ (смарг., Сл. ПЗБ), пыршча́ць ’імжэць (пра дождж)’ (Шат.), укр. пи́рскатипырскаць, пырхаць’, рус. пы́рскать ’тс’, польск. parskać ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, в.-луж. porskać ’тс’, н.-луж. parskaś ’тс’, славен. pŕskatiпырскаць (слінай), пырхаць’, серб.-харв. пр́скати ’тс’, балг. пръ́скам ’тс’, макед. прскапырскаць, крапіць; узрывацца’. Прасл. *pъrskatiпырскаць, пырхаць’ чаргуецца з *porskati (гл. порскаць), параўн. літ. pur̃kšti ’пурхаць, фыркаць, імжэць’, лат. pùrskât ’тс’; узыходзіць да асновы і.-е. *per‑s‑ ’імжэць, пырскаць’ (Бязлай, 3, 129; Фасмер, 3, 334; 420); Банькоўскі (2, 504) мяркуе пра зыходнае прасл. *pṛ‑sk‑, што тлумачыць варыянтнасць ст.-польск. pyrskać, другасных pryskać, parskać. Смаль–Стоцкі (Приміт., 169) гукаперайманне для “хуткага акраплення” укр. прись‑прись трактуе як выгук пастухоў (няўпэўнена звязвае з пріч ’прэч’), што дазваляе пагадзіцца з Трубачовым аб магчымай “ранняй семантыцы” ’апладняць’ для дзеясловаў з асновамі *pъrk‑, *pъrl‑, *pъrsk‑ (Зб. памяці Талстога, 312), параўн. рус. при́скать ’тс’, серб.-харв. пр̏скати ’тс’, славен. pŕskati ’спарвацца (пра коз)’, чэш. мар. prskati se ’тс’. Бязлай (3, 129) лічыць *pъrskati ’тс’ інтэнсівам да прасл. *pъrkati ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папы́рскаць гл. пырскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапі́ць, краплю́, кро́піш, кро́піць; кро́плены; незак., каго-што.

1. Пырскаць на каго-, што-н.

К. сцены вадой.

2. Пырскаць свянцонай вадой пры выкананні некаторых царкоўных абрадаў.

К. крапілам.

|| зак. акрапі́ць, акраплю́, акро́піш, акро́піць; акро́плены і пакрапі́ць, -краплю́, -кро́піш, -кро́піць; -кро́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кропи́ть несов. крапі́ць; (брызгать) пы́рскаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Пакрыць пырскамі.

З. сурвэтку чарнілам.

2. Пачаць пырскаць.

|| незак. запы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)