пыні́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пыню́ пы́нім
2-я ас. пы́ніш пы́ніце
3-я ас. пы́ніць пы́няць
Прошлы час
м. пыні́ў пыні́лі
ж. пыні́ла
н. пыні́ла
Загадны лад
2-я ас. пыні́ пыні́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пы́нячы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пыні́ць, пыню, пыніш, пыніць; незак., што.

Абл. Рабіць усё неабходнае па гаспадарцы; даглядаць. У сялянскіх дварах снуюць людзі, пыняць свае гаспадарскія справы, канчаючы клопат кароткага дня. Колас. Маці паліла ў печы, пыніла гаспадарку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыні́ць ’хутка нешта рабіць, чыніць’: жнеі пы́няць жыта (ашм., Стан.), ’рабіць усё неабходнае па гаспадарцы, даглядаць’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк. Сл.), ’знаходзіцца, праводзіць час’ (Сцяшк.), ’затрымліваць, перашкаджаць’ (Яруш.), ’збіраць ягады, грыбы’ (Яўс.), пыні́цца ’ўпраўляцца па гаспадарцы’ (ТСБМ), ’знаходзіцца’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Параўн. спыні́ць ’хутка нешта зрабіць, скончыць’ (ашм., Стан.), укр. пини́ти ’замаруджваць, перашкаджаць’. Да пяць, пну (*pęti, *pьnǫ), варыянт кораня (з падаўжэннем) *pin‑, параўн. апыніцца, апынуцца ’знайсціся ў пэўным месцы або становішчы’ (гл.), фармальна і семантычна суадносіцца з літ. pìnti ’плясці’, лат. pît, pinu ’тс’, грэч. πένομαι ’працую’, нова-в.-ням. spinnen ’прасці’, spannen ’напружваць, нацягваць’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 370–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпыні́ць, -пыню́, -пы́ніш, -пы́ніць; -пы́нены; зак., каго-што.

Часова спыніць, затрымаць; сцішыць, зменшыць скорасць руху.

П. машыну.

П. каня.

П. гаворку.

|| незак. прыпыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыпыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і спыніць. Пуцявы абходчык хлопцаў супыніў на пераездзе. Калачынскі. Кроў бруіць няспынна, Не супыніць ніяк бінтамі кроў. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супыні́ць ’спыніць, затрымаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), супыні́цца ’спыніцца, затрымацца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. зупинити ’затрымаць, спыніць’, балг. дыял. супѝнъм ’затрымаць; стрыножыць’ і інш. Гл. спыніць, пыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыня́лка ’кіёк для пераймання кацёлкі (у гульні)’ (Шат.), параўн. укр. піняти, пійняти ’пераняць’. Да -пяць (прасл. *jęti), суф. па‑; магчыма, кантамінацыя з пыніць (гл.), ці ад паганяць, параўн. пынять ’паганяць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спыні́ць ‘затрымаць’, ‘прыпыніць, перарваць’ (ТСБМ, Др.-Падб.), спыні́ти ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), спыня́ць, спыня́цца ‘затрымліваць, затрымлівацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спі́на ‘меры стрымлівання’ (драг., З нар. сл.). Гл. прыпыніць, пыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

1. Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала. Гамолка. Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн. Шамякін. // Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.

2. Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай... Новікаў. Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

Разм.

1. Спыніць рух, ход каго‑, чаго‑н., затрымаць каго‑, што‑н. на месцы. Запыніць машыну. □ Людзі разыходзяцца. Намерыўся выйсці і Свідэрскі, але яго запыніў сержант. Глебка. // Запаволіць, прыпыніць. Запыніць дыханне. Запыніць крок.

2. на кім-чым. Затрымаць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (сваю ўвагу, позірк, думку і пад.). Ніна запыніла позірк на маршчынках, што выразаліся пад вачамі. Мележ. // Прыцягнуць да сябе чыю‑н. увагу. Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)