пусцяко́віна, -ы, мн. -ы, -він, ж. (разм.).
Што-н., не вартае ўвагі, дробязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пусцяко́віна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пусцяко́віна |
пусцяко́віны |
| Р. |
пусцяко́віны |
пусцяко́він |
| Д. |
пусцяко́віне |
пусцяко́вінам |
| В. |
пусцяко́віну |
пусцяко́віны |
| Т. |
пусцяко́вінай пусцяко́вінаю |
пусцяко́вінамі |
| М. |
пусцяко́віне |
пусцяко́вінах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пусцяко́віна ж., разг. пустяко́вина, пустя́к м., ме́лочь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безде́лица (пустяк) разг. пусцяко́віна, -ны ж., дро́бязь, -зі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пусця́к ’нежылое памяшканне’ (шчуч., Сл. ПЗБ), на пусцяка́ ’ўпустую’ (Ян.), параўн. рус. пустя́к ’дробязь, глупства’ і бел. пусцяко́віна ’тс’ (< рус.). Ад пусты́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дробязь, драбніца, глупства, пусцяковіна
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
faramuszka
faramuszk|a
ж. разм.
1. глупства; пусцяковіна; дробязь; драбяза; дрындушка;
2. мн.
~i — капрызы; выдумкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Лапу́х, лапуха ’лопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушнік ’лотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховы ’мізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тынь-трава́ — паводле Насовіча (літаральна) ‘трава, якая расце пад тынам’, спалучэнне зажываецца побач з трынь-трава ў значэнні ‘рэч, нічога не вартая, дробязь, пусцяковіна’ (Нас.); паводле Некрашэвіча і Байкова, тынъ‑трава — адпаведнік рус. трын-трава (Некр. і Байк.), параўн. трын-трава́, трынь-трава, гл. Па-за межамі Беларусі спалучэнне не ўжываецца (гл. СРНГ). Паводле Карскага (2–3, 88), уяўляе спалучэнне назоўніка з назоўнікам, першы назоўнік па паходжанні ідэнтычны тынь 4, гл. папярэдняе слова. Несумненна, што ‘трысцё’ як трава не даецца на корм жывёле, і таму спалучэнне атрымала другаснае значэнне ‘рэч нічога не вартая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)