Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пульс (род. пу́льсу) м., прям., перен.пульс;
ма́цаць п. — щу́пать пульс;
п. грама́дскага жыцця́ — пульс обще́ственной жи́зни
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пульс, ‑у, м.
1. Хвалепадобны рытмічны рух сценак крывяносных сасудаў, які выклікаецца выштурхваннем крыві з сэрца. У нейкі крытычны момант у .. [парадзіхі] пасінелі пазногці і пульс упаў да мінімуму.Шамякін.// Месца, дзе адчуваецца, намацваецца гэты рух. Нахіліўшыся над хворай, Аліса Іванаўна ўзяла яе руку, намацала пульс.Марціновіч.
2.перан.; чаго або які. Рытм, тэмп чаго‑н. (жыцця, дзейнасці і г. д.). З надыходам вечара пульс жыцця на аэрадроме не толькі не сцішаўся, але яшчэ і пачынаў біцца хутчэй.Шахавец.Сюды сыходзіліся ўсе ніці ад дзеючых часцей і злучэнняў фронту, і тут асабліва поўна адчуваўся баявы пульс вайны.Дудо.
[Ад лац. pulsus — штуршок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пульс 2/22; 8/627; 10/157
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬС (ад лац. pulsus удар, штуршок),
перыядычнае, падобнае на штуршок расшырэнне сценак артэрый, сінхроннае са скарачэннямі сэрца. Частата П. залежыць ад полу, узросту чалавека (жывёлы), масы цела, эмацыянальнага стану, фіз. нагрузкі, т-ры цела і навакольнага асяроддзя. Напр., у слана (маса 3000 кг) частата П. каля 25 удараў за мінуту, у землярыйкі (маса 3 г) — болей за 600. У дарослага чалавека частата П. ў сярэднім 70—80 удараў за мінуту, пры фіз. нагрузцы — 150—200. Памяншэнне частаты П. ніжэй за норму наз.брадыкардыяй, пачашчэнне — тахікардыяй. Брадыкардыя — абавязковая фізіял. рэакцыя сэрца ў жывёл, што ныраюць (напр., у некат. цюленяў пры ныранні частата П. памяншаецца ад 140 да 10 удараў за мінуту). Акрамя сярэдняй частаты П. адзначаецца шэраг інш. характарыстык: рытмічнасць, напаўненне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пульсм.мед., тс.перан. Puls m -es, -e;
слабы́пульс schwácher Puls;
няро́ўны пульсúngleicher [únregelmäßiger] Puls;
ма́цаць пульс den Puls fühlen;
лічы́ць пульс den Puls zählen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пульс
(лац. pulsus = штуршок)
1) рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца;
2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пульс (ТСБМ), ст.-бел.пулсъ, пулсо, фулсо ’пульс, сэрцабіццё’. Запазычана з польск.puls, што паходзіць з с.-лац.pulsus ад pellere ’стукнуць, піхнуць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Фасмер, 3, 405), старабеларускія фоулъсо, хоулсо разглядаюцца як вынік памылковай рэканструкцыі грэцызаванай формы слова.