пту́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Памяшканне для свойскай птушкі.

2. Работнік, які даглядае свойскую птушку.

|| ж. пту́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пту́шнік

‘памяшканне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пту́шнік пту́шнікі
Р. пту́шніка пту́шнікаў
Д. пту́шніку пту́шнікам
В. пту́шнік пту́шнікі
Т. пту́шнікам пту́шнікамі
М. пту́шніку пту́шніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пту́шнік

‘работнік на птушкаферме’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пту́шнік пту́шнікі
Р. пту́шніка пту́шнікаў
Д. пту́шніку пту́шнікам
В. пту́шніка пту́шнікаў
Т. пту́шнікам пту́шнікамі
М. пту́шніку пту́шніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пту́шнік м.

1. пти́чий двор, пти́чник;

2. (работник) пти́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пту́шнік, ‑а, м.

1. Памяшканне для ўтрымання і развядзення свойскай птушкі. Я нават памог Лідзе загнаць яе незлічонае «белае войска» на птушнік. Ваданосаў.

2. Работнік, які даглядае свойскую птушку (на ферме, фабрыцы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПТУ́ШНІК,

гаспадарчая пабудова для вырошчвання і ўтрымання с.-г. птушкі. Уключае асн. і падсобныя (салярый, склады і інш.) памяшканні. Будуюць П. з жалезабетонных блокаў, цэглы, дрэва. Бываюць П. падлогавага і клетачнага ўтрымання. Тып П. залежыць ад віду, узросту птушкі, кірунку яе гасп. выкарыстання. Пры падлогавым утрыманні П. падзяляюць метал. сеткай на асобныя секцыі (у кожнай секцыі размяшчаюць да 700—1000 птушак), агульная ўмяшчальнасць 2,5—20 тыс. Пры клетачным утрыманні П. падзяляюць на асобныя залы, дзе размяшчаюць клетачныя батарэі, іх агульная ўмяшчальнасць павялічваецца ў 2—3 разы.

М.​Ц.​Гарачка.

т. 13, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пту́шнік кніжн. м.

1. (памяшканне) Geflügelhof m -(e)s, -höfe,Geflügelstall m -(e)s, -ställe, Vgelhaus n -es, -häuser; Hckbauer n, m -s, - (садок);

2. (пра чалавека) Geflǘgelwärter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

aviary [ˈeɪviəri] n. пту́шнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пти́чник в разн. знач. пту́шнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ptasznik

м. птушнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)