прычашча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прычашча́ю прычашча́ем
2-я ас. прычашча́еш прычашча́еце
3-я ас. прычашча́е прычашча́юць
Прошлы час
м. прычашча́ў прычашча́лі
ж. прычашча́ла
н. прычашча́ла
Загадны лад
2-я ас. прычашча́й прычашча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прычашча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прычашча́ць несов., церк. причаща́ть, приобща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прычасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычашча́ць царк. kommunizeren vt, die hiligen Sakramnte spnden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прычасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць; -чашчо́ны; зак., каго (што).

У вернікаў: справіць над кім-н. абрад прычашчэння.

|| незак. прычашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

причаща́ть несов., церк. прычашча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычашча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прычасціцца.

2. Зал. да прычашчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕ́СА (позналац. missa ад лац. mitto пасылаю, адпускаю),

галоўнае богаслужэнне ў каталіцкай царкве. Уключае чытанне малітваў, песнапенні ў суправаджэнні аргана, заканчваецца абрадам прычашчэння. Паводле рашэння II Ватыканскага сабора (1962—65) дазволена праводзіць М. на нац. мове, прычашчаць недухоўных асоб хлебам і віном, уключаць элементы нац. музыкі, адноўлена агульная малітва ў царкве і інш.

т. 10, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прычашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычашчаць — прычасціць і прычашчацца — прычасціцца.

2. Адзін з абрадаў хрысціянскай рэлігіі, у якім веруючыя ў выглядзе хлеба і віна прымаюць быццам цела і кроў Хрыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыспано́ўка ’распараджэнне’ (Нас.). Кюнэ (Poln., 52) звязвае гэта слова з польск. dysponować, dysponowanie (< лац.). Параўн. яшчэ ст.-бел. диспоновати ’распараджацца, прычашчаць’ (з XVII ст., Булыка, Запазыч., 97) < лац. disponere.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)