прытараба́ніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прытараба́ню прытараба́нім
2-я ас. прытараба́ніш прытараба́ніце
3-я ас. прытараба́ніць прытараба́няць
Прошлы час
м. прытараба́ніў прытараба́нілі
ж. прытараба́ніла
н. прытараба́ніла
Загадны лад
2-я ас. прытараба́нь прытараба́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час прытараба́ніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прытараба́ніць сов., разг. припере́ть, приволо́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытараба́ніць ’прывалачы, прывезці, даставіць (што-небудзь вялікае, цяжкае)’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’прымчацца, хутка прыехаць’ (Мат. Гом.). Укр. притараба́нити ’прывалачы, прыцягнуць’, притараба́нитися ’прыцягнуцца, прывалачыся’, рус. дыял. притараба́нить ’прывезці, прынесці што-небудзь цяжкае’. Да тараба́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)