прыпуха́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прыпуха́нне
Р. прыпуха́ння
Д. прыпуха́нню
В. прыпуха́нне
Т. прыпуха́ннем
М. прыпуха́нні

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпуха́нне ср. припуха́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпуха́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. прыпухаць — прыпухнуць. Прыпуханне рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припуха́ние прыпуха́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЕМАТО́МА (ад гемата... + ...ома),

абмежаванае збіранне крыві ў тканках з утварэннем у іх поласці, дзе знаходзіцца кроў. Узнікае пры пашкоджанні крывяносных сасудаў ад удараў, паталагічных працэсаў, пасля хірург. аперацый або пры зніжанай згусальнасці крыві. Утвараецца пад скурай, надкосніцай, у мышцах, слізістых абалонках, ва ўнутр. органах і інш. Невял. гематома рассысаецца, вакол вял. развіваецца запаленчы працэс з утварэннем шчыльнай капсулы. Пры ўзнікненні гематомы з’яўляюцца прыпуханне, сярэдняя балючасць, кровападцёк. Лячэнне фізіятэрапеўтычнае, у цяжкіх выпадках (напр., гематома ў галаўным мозгу, печані, селязёнцы і інш.) хірургічнае.

т. 5, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)