прыпо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. каго-што. Успомніць, аднавіць у памяці.

П. прозвішча даўняга знаёмага.

2. што і каму. Не забыць зробленага кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Я гэта табе прыпомню!

|| незак. прыпаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпо́мніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпо́мню прыпо́мнім
2-я ас. прыпо́мніш прыпо́мніце
3-я ас. прыпо́мніць прыпо́мняць
Прошлы час
м. прыпо́мніў прыпо́мнілі
ж. прыпо́мніла
н. прыпо́мніла
Загадны лад
2-я ас. прыпо́мні прыпо́мніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпо́мніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпо́мніць сов.

1. припо́мнить, вспо́мнить;

2. перен. (не забыть сделанного кем-л., чтобы отомстить) припо́мнить, попо́мнить;

я табе́ ~ню гэ́та! — я тебе́ припо́мню э́то!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Аднавіць у памяці, успомніць. Прозвішча здалося мне знаёмым, але я ніяк не мог прыпомніць, дзе сустракаў гэтага чалавека. Дадзіёмаў. Адась выняў папяросу, але не закурыў, прыпомніў, што ў вагоне курыць забаронена. Галавач. // Пазнаць каго‑н. — Што ты, дружа? Не пазнаў хіба мяне? Помніш, бегалі па лужах? Ну, прыпомніў? Бялевіч.

2. Разм. Не забыць чаго‑н., каб адпомсціць, пакараць за гэта. — Не памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі, каб калупацца ў полі. Колас. А катам прыпомнілі сёння Агні Трасцянца і Майданэк. Здавалася нам, што патронаў Ці хопіць адпомсціць за раны. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпо́мніць sich etw. ins Gedächtnis (zurück)rfen*, sich er¦nnern (што-н. an A) zurückdenken* vi (што-н. an A); gednken vt (каму-н. D); sich besnnen* (што-н. G, auf A) (успамінаць);

яму́ гэ́та прыпо́мнілі das wurde ihm übel vermrkt, das wurde ihm ngekreidet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыпаміна́ць гл. прыпомніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпомніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

П. падрабязнасці здарэння.

2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.

Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.

3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпаміна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпамінаць — прыпомніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

припо́мнить сов., в разн. знач. прыпо́мніць, нагада́ць, прыгада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)