прыплю́снуты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыплю́снуты прыплю́снутая прыплю́снутае прыплю́снутыя
Р. прыплю́снутага прыплю́снутай
прыплю́снутае
прыплю́снутага прыплю́снутых
Д. прыплю́снутаму прыплю́снутай прыплю́снутаму прыплю́снутым
В. прыплю́снуты (неадуш.)
прыплю́снутага (адуш.)
прыплю́снутую прыплю́снутае прыплю́снутыя (неадуш.)
прыплю́снутых (адуш.)
Т. прыплю́снутым прыплю́снутай
прыплю́снутаю
прыплю́снутым прыплю́снутымі
М. прыплю́снутым прыплю́снутай прыплю́снутым прыплю́снутых

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыплю́снуты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыплю́снуты прыплю́снутая прыплю́снутае прыплю́снутыя
Р. прыплю́снутага прыплю́снутай
прыплю́снутае
прыплю́снутага прыплю́снутых
Д. прыплю́снутаму прыплю́снутай прыплю́снутаму прыплю́снутым
В. прыплю́снуты (неадуш.)
прыплю́снутага (адуш.)
прыплю́снутую прыплю́снутае прыплю́снутыя (неадуш.)
прыплю́снутых (адуш.)
Т. прыплю́снутым прыплю́снутай
прыплю́снутаю
прыплю́снутым прыплю́снутымі
М. прыплю́снутым прыплю́снутай прыплю́снутым прыплю́снутых

Кароткая форма: прыплю́снута.

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыплю́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыплюснуць.

2. у знач. прым. Які мае выгляд прыціснутага з бакоў або зверху. Прыплюснуты нос. □ Твар у мужчыны круглы і прыплюснуты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пляска́ты ’без звычайнай пукатасці, прыплюснуты’, ’які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні’ (ТСБМ; слонім., КЭС; пух., Сл. ПЗБ; Шат.; беласт., Стан.), плеска́ты ’пляскаты’ (ТС), плыска́тыпрыплюснуты, плоскі’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), плеска́тая ’нізкая, пакатая (страха)’ (стаўб., карэліц., ЛА, 4). Хаця не выключана ўтварэнне ад пляска́ць (гл.), аднак больш імаверна, што лексема запазычана з польск. plaskaty ’плоскі’ (з XVI ст.). Параўн., аднак, пляска́ны ’пляскаты (пра авёс)’, пля́сканькі ’пляскаценькі’ (швянч., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​1.

сплю́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​2.

2. у знач. прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска. Шушкевіч. // Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Без звычайнай пукатасці, прыплюснуты. Пляскаты лоб. □ Хлопчык, падобны з твару на маці — паўнашчокі, з чорнымі вачыма і крышку пляскатым носам, — абхапіў бацьку за шыю. Хадкевіч.

2. Які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук. Адамчык. Хлопцы прынеслі толькі пляскаты нямецкі штых. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́хтык, прысл.

Разм.

1. Якраз, дакладна (таксама, такі самы). Алімпа ўгледзела праз шыбу акна прыплюснуты нос і вушы, рыхтык такія, як у дзядзькі. Сабаленка. Карацей і прасцей кажучы, .. [гаспадар] гуляў са мной рыхтык так, як гуляе кот з мышкай, не даючы ёй ніякай магчымасці пазбавіцца ягоных кіпцюроў. Дубоўка.

2. у знач. нязм. прым. Выліты хто‑н., падобны на каго‑н. — У клубе сядзеў дзядзька рыхтык наш Пракоп Кульгавы. Хведаровіч. Яшчэ калі малым быў, аднойчы, на вадохрышча, вылепіў са снегу станавога, але ж рыхтык ён. Гурскі.

[Польск. rychtyk, rychtyg з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

squat

[skwɑ:t]

1.

v.i. squatted, squattting

1) прысяда́ць на ку́кішкі; сядзе́ць на ку́кішках

2) прыніка́ць, прыпада́ць да зямлі́ (пра зьвяра́)

3) самаво́льна асяля́цца на чужо́й кватэ́ры

2.

adj.

1) каржакава́ты; прыса́дзісты

2) прыплю́снуты

3.

n.

1) сядзе́ньне на ку́кішках n.

2) самаво́льнае асяле́ньне; нара́, бярло́га f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flat

I [flæt]

1.

adj. flatter, flattest

1) пло́скі, ро́ўны, гла́дкі; пляска́ты; прыплю́снуты

flat land — раўні́на f.

flat nose — пляска́ты, прыплю́снуты нос

flat tire — зьдзьму́тая шы́на

flat hand — дало́нь

2) плы́ткі (тале́рка)

3) катэгары́чны, неаспрэ́чны

a flat refusal — катэгары́чная адмо́ва

4) ста́лы, нязьме́нны, заўсёды адно́лькавы

flat rate — ста́лая (заўсёды адно́лькавая) ра́та (апла́ты, пада́тку)

5) ну́дны, неціка́вы; манато́нны, мля́вы; без жыцьця́, неэнэргі́чны; бяз сма́ку (пра е́жу)

6) ма́тавы, бяз бля́ску; без адце́ньняў, аднакаляро́вы

flat color — аднато́нны ко́лер

7) Mus. бэмо́льны, міно́рны

2.

n.

1) ро́ўнядзь, раўні́на f.; нізі́на f., во́дмель f.; бало́та n.

2) вялі́кая пласкадо́нная ло́дка

3) за́днік -а m. (сцэ́ны)

4) Mus. бэмо́ль -я m.

5) ду́рань -ня m., дурні́ца -ы m. & f.

3.

adv.

1) Mus. на паўто́на ніжэ́й

2) ро́ўна; пляска́та; пака́та, неглыбо́ка

3) пла́зам (упа́сьці)

He laid me flat on the ground — Ён паваліў мяне́ пла́зам на зямлю́

4) informal дашчэ́нту; зусі́м

flat broke — без граша́

5) Finance без працэ́нту

6) катэгары́чна (пярэ́чыць)

4.

v.t.

1) сплю́шчваць (рабі́ць пляска́тым), плю́шчыць

2) Mus. паніжа́ць но́ту на паўто́на

5.

v.i.

1) сплю́шчвацца

2) апада́ць

3) не ўдава́цца; зава́львацца, права́львацца

II [flæt]

Brit.

паме́шканьне n., гаспо́да f.; кватэ́ра (на адны́м паве́рсе)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)